2006-09-25 14:18:43

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 24 верасьня


А паўдні, ў нядзелю 24-га верасьня, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся, ў сваёй летняй рэзыдэнцыі, ў КастэльГандольфо, з вернікамі, якія прыбылі туды, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую малітву. У сваёй прамове, перад ёйным адгаварэньнем , Сьвяцейшы Айцец сказаў, між іншым: “Хто любіць той служыць не думаючы аб сабе. Кожны чалавек, нават калі і памыліцца ды прыходзіць у заняпад, ёсьць прыцяганы любоў”ю. Перамагаючы уласны эгаізм ён стае здольным да поўнага дару з сябе.
Далей Папа зьвярнуў увагу на прыклад хрысьціян, якія пакорліва і без розгаласу аддаюць сваё жыцьцё на служэньне іншым з огляду на Ісуса Хрыста, канкрэтна ангажуючыся як слугі любові і хадайнікі міру.
RealAudioMP3
Ад некаторых з іх патрабуецца часам найвышэйшага сьведчаньня крыві, як мела гэта месца некалькі дзён таму назад у прыпадку італьянскае законніцы, манашкі Леонэльлі Сгорбаті, якая стала ахвяраю насільля. Гэтая законніца, ад многіх гадоў паслугоўвала ўбогім ды найменшым у Самаліі, паміраючы высказала словы: “прабачаю”. Вось найбольш сапраўднае хрысьціянскае сьведчаньне- сказаў Папа—мірны знак супраціўленьня, які паказвае перамогу любові над нянавісьцю і злом.
Сьвяцейшы Айцец прызнаў, што цяжка насьледаваць Хрыста. Аднак гатоўнасьць аддаць уласнае жыцьцё за Яго і за Яго Эвангэльле, зьяўляецца адзінаю дарогаю імкненьня да эвангэльскай дасканаласьці.
У сувязі з прыпадаючымі ў найбліжэйшы чацьвер, 28 верасьня, сьвяткаваньнямі Сусьветнага Дня Мора, Папа Бэнэдыкт 16 заахвоціў да малітвы за рыбакоў, маракоў ды іхнія сем”і. Пахваліў таксама ініцыятыву Міжнароднае Марское Арганізацыі, якая намемрваецца да барацьбы з убоствам і голадам.
На заканчэньне сустрэчы Папа надзяліў сваё Апосьтальскае Блаславенства на ўсіх вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.