2006-09-23 10:22:36

"Права на жыццё ёсць асноўным правам чалавека. Яно базуе ўсе астатнія правы"- прыпомніў у новым закліку галава Біскупскай Канферэнцыі ЗША Уільям Скілстад.


У прыватнасці, гэтыя словы заключаюць ліст біскупа да Генеральнага сакратара арганізацыі "Міжнародная Амністыя" спадарыня Ірэн Хан. У пасланні гаворыцца, што пераход гэтай арганізацыі ад нейтральнай пазіцыі ў адносінах да аборту да закліку яго легалізаваць у шэрагу правоў чалавека ставіць пад пагрозу тсячы жыццяў і негатыўна адзавецца на рэпутацыі самой "Эмнэсты Інтэрнейшнл". Прэлат указвае, што адмова ад традыцыйнай сваёй палітыкі стане трагічнай памылкай, бо можа прывесці да расколу сярод праваахоўнікаў,а таксама паставіць пад сумніў асноўную ролю і місію арганізацыі: ахоўваць парвы чалавека, як гэта замацавана ў Дэкларацыі ААН па правах чалавека. Біскуп Скілстад падкрэслівае, што па міжнародным праве аборт не з'яўляецца аб'ектам правоў чалавека , і Міжнародная Канвенцыя ААН па правах чалавека і Дэкларацыя ААН па кланаванню чалавека адназначна выступаюць у абарону годнасці ненароджаных дзяцей.







All the contents on this site are copyrighted ©.