2006-09-22 16:05:26

Папа Бенедыкт 16 прыняў даверачныя граматы ад новага пасла Славеніі пры Ватыкане Івана Рэберніка. Размова ішла пра духоўную спадчыну народаў.


У прыватнасці, Папа падкрэсліў як важна, каб палітычныя лідары Еўропы вучылі моладзь аберагаць хрысціянскія карані Еўропы. "Славенскі народ,- зазначыў ён, - мае права сцвярджаць і захоўваць хрысціянскую душу, што дае яму тоесамасць і вызначае ягонае месца ў Еўропе". Далей Бенедыкт 16 падкрэсліў, што гэта ёсць задачаю палітычных лідэраў - каб яны клапаціліся і знаходзілі метады для далучэння моладзі да ведаў уласнага мінулага і пераймання каштоўнасцей, каб і ў новым тысячагоддзі маладыя валодалі гэтым неацэнным дарам уласнае спадчыны.У звароце да славенскага амбашадара Папа папрасіў, каб рабіліся моцныя захады для таго, каб моладзь магла пэўна, канкрэтна і даступна атрымліваць інфармацыю аб культурных, этычных і рэлігійных прынцыпах, на якіх узрастала нацыя напрацягу стагоддзяў.







All the contents on this site are copyrighted ©.