2006-09-20 14:47:39

У сваёй стамбульскай рэзідэнцыі Усяленскі Патрыярх Барталамей сказаў журналістам, што ён пэўны: візіт папы Рымскага ў Турцыю адбудзецца ў лістападзе, як і планавалася.


"Мы павінны прыняць паясненні ягоных уласных словаў.Ён (Папа) не хацеў пакрыўдзіць Іслам;ён ведае лепш за іншых, што хацеў сказаць." Патрыярх Канстантынопальскі ў гутарцы з замежнымі прадстаўнікамі прэсы выказаў, што дапускае, што многія нацыяналістычныя і фанатычныя групы ў Турцыі правядуць акцыі пратэсту з нагоды ягоных цытатаў старажытнага тэксту на лекцыі ва ўніверсітэце ў Рэгенсбургу і будуць дэманстраваць супраць візіту кіраўніка Ватыкану ў краіну мусульманскай большасці.
Прыгадаем, што міністр замежных спраў Турцыі Абдула Гюль пацвердзіў, што выступленні супраць сказаных нядаўна Папам цытатаў, якія тычыліся іслама, не паўплываюць на тэрміны візіту. Па праграме, папа бенедыкт 16 напрыканцы лістапада наведае Анкару і Стамбул(былы Канстантынопаль), а 30 лістапада, на дзень Святога апостала Андрэя Першазванага будзе прысутны на святочнай праваслаўнай Літургіі, якую адслужыць Патрыярх барталамей.








All the contents on this site are copyrighted ©.