2006-09-19 16:42:27

Хрысціянская этыка можа стацца дарогаю да міжканфесійнага прымірэння.
Такую думку выказала лепшы хрысціянскі журналіст Украіны 2006 году, настаяцельніца праваслаўнага Свята-Архангела-Міхайлаўскага манастыра
г.Адэсы і дэпутат гарсавета матушка Серафіма.


Аўтару 15 кніг па гісторыі і сучаснасці Украіны адпаведную ўзнагароду ўручыў старшыня нацыянальнага Саюзу журналістаў Ігар Лубчанка. Асабліва была вызначана яе кніга, прысвечаная галадамору, "Пост ад д'ябла".
Матушка Серафіма расказала, што праца над ёй вялася з блаславенства Мітрапаліта Уладзіміра. у яе увайшлі сабраныя ад людзей звесткі, архіўныя матэрыялы, жывыя ўспаміны тых, хто выжыў. "Мы расказваем толькі пар галадамор 1932-33 гг., - кажа манашка. - нажаль, за гады працы над кнігай я не мела сведчанняў пра яшчэ адзін - чацвёрты галадамор на Украіне,які адбыўся ў гады нямецкай акупацыі. Ужо калі працавала над тэмай вялікай айчыннай вайны, убачыла. што трагедыя мела яшчэ большыя маштабы. Напрыклад. у харкаве і іншых вялікіх гарадах Украіны ад голада здарылася масавае загіненне людзей. Адэскую вобласць тады гэта гора абыйшло. Варта аддаваць даніну усяе гістарычнае праўдзе. Мы павінны глядзець ў вочы свайму мінуламу, не ўпрыгожваючы і не палітызуючы яго,"- лічыць маці Серафіма. З нагоды уручэння ўзнагароды лепшы журналіст года таксама выказала думку, што украінская ўлада павінна больш аб'ектыўна падысці да патання выкладання хрысціянскай этыкі ў адукацыйных установах.У прыватнасці/, яна зазначыла:"У нас на самой справе шматканфесійная краіна. Варта вывучыць сітуацыю па рэгіёнах Украіны. Не вырашанай застаецца таксама праблема падрыхтоўкі спецыялістаў для выкладання хрысціянскай этыкі,-" - з хваляваннем падкрэсліла матушка Серафіма (Шеўчык).







All the contents on this site are copyrighted ©.