2006-09-19 14:09:50

Бэльград: узнаўленьне каталіцка-праваслаўнага дыялогу


Патрыярх Сэрбскае Праваслаўнае Царквы Паўле 18-га верасьня адчыніў у сталіцы Сэрбіі паседжаньне міжнароднае мешанае камісіі да спраў тэалагічнага дыялогу паміж Каталіцкім Касьцёлам а Праваслаўнымі Цэрквамі. Працам старшынствуюць: кардынал Вальтэр Каспэр з боку Каталіцкае Царквы і мітрапаліт Ёанніс з Канстантынопальскага Патрыярхату.
Тэмаю прац паседжаньня, якое будзе працягвацца да 25-га верасьня, ёсьць тэалогія абьяднаньня з Богам і людзьмі, ў гэтым кананічныя вынікі сакрамантальнай структуры Царквы, асабліва сувязь паміж калегіяльнасьцю а ўладаю. Многа месца займе таксама пытаньне паслугі Біскупа Рыму ў паўсюдным абьяднаньні Касьцёла ды таксама пытаньне вуніяцтва. Да камісіі належыць 60-т тэалогаў, якія прадстаўляюць розныя цэнтры праваслаў”я і каталіцызму. Праваслаўна- каталіцкі дыялог пачаўся 26 гадоў таму назад і быў плодам візіту Папы Яна Паўла ІІ ў Канстантынопаль, што наступіла ў 1979-ым годзе. У апошнім часе гэты дыялог меў вялікія цяжкасьці. Цяпер ўздымаецца пасьля шасьцігадовага перарыву. Ягонае ўзнаўленьне сталася магчымым дзякуючы стойкім пасрждніцкім дзеяньням уздыманых Янам Паўлам ІІ ды цяперашнім Папам Бэнэдыктам 16-м, як таксама заангажаваньню Усяленьскага Патрыярха Барталамея І-га і дзякуючы кантактам з паасобнымі Цэрквамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.