2006-09-19 13:08:11

Былы рэктар Папскага інстытута араба-ісламскіх даследванняў каментыруе словы Папы аб ісламе.


“Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° зрабіўся рупарам міл’ёнаў мусульманаў усяго свету, якія абвяргаюць насілле ці вайну па рэлігійных матывах”, - заявіў спецыяліст па пытаннях ісламскага свету а.Джусто Лакунца.
Айцец Лакунца, які да недўняга часу выконваў абавязкі рэктара Папскага інстытута арабскіх і ісламскіх даследванняў у Рыме, у сваім інтэрв’ю Радыё Ватыкана паясніў, што сапраўды жадаў сказаць Папа ў сваёй прамове, прамоўленай у Рэгінсбургу 12 верасня бягучага года.
“Папа проста выказаў пачуцці і пажаданні міл’ёнаў мусульманаў, якія ў той ці іншы спосаб гавораць: “Насілле і іслам не могуць бызь звязаныя; мы – мусульмане, і мы жадаем быць вернікамі-мусульманамі ў сёняшнім свеце і жадаем быць супраць тых, што карыстаюцца рэлігіяй, каб чыніць гвалт у адносінах да іншых”.
“На мой погляд, - зазначыў а.Лакунца, - на самой справе Папа стаў рупарам міл’ёнаў людзей у свеце, у тым ліку і мусульманаў, што сцвярджаюць – ні ў якім выпадку не трэба злучаць насілле з рэлігіяй. Рэлігія не можа зрабіцца асновай канфлікта, вайны, любой формай гвалту, нападу ці жадання знішчыць іншых”.
У адказ на пытанне, чамы выказванне Папы выклікала такую рэакцыю некаторых прадстаўнікоў ісламскага свету, а.Лакунца адзначыў дзве нагоды: “Першая заключаецца ў тым, што ісламскі свет і мусульмане надзвычай моцна ставяцца ў адносінах да тых, хто гаворыць аб ісламе, асабліва калі яны не належаць да мусульманскай веры. Другая – гэта тое, што Свяцейшы Айцец закрануў вельмі дэлікатнае пытанне – пытанне, якое тычыцца тэмы насілля і вайны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.