У нядзелю 17 верасьня, ў Кастэльгандольфо, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі
Багародзічную малітву "Анёл Гасподні".
У сваім разважаньні, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцей прыпомніў
літургічныя сьвяткаваньні Узвышэньня Пачэснага і Жыцьця- дайнага Крыжа Гасподняга
ды успаміну Маці Божай Балючай, што прападаюць па-чарзе 14 і 15 верасьня. Заахвоціў
вернікаў да прамірэньня ў жыцьці з Божаю воляю, таму што Бог збаўляе менавіта на дарозе
Крыжа. Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да свайго апостальскага падарожжа ў Баварыю.
Было яно- як ён сказаў- “моцным духоўным дасьведчаньнем, ў якім спалучыліся асабістыя
ўспаміны, якія зьвязаныя з блізкімі яму месцамі, ды з пэрспэктывамі пасьпяховага прапаведваньня
Эвангэльля ў нашых часах. Затым выказаў жаль, што ягоныя словы высказаныя ў Рэгэнсбуругу
былі прызнаныя ісламскім сьветам за абразьлівыя. Тым часам прыведзеная там цытата
не адлюстоўвае поглядаў Папа. У гэтай хвіліне
жадаю толькі дадаць, што я сапраўды засмучаны хвалямі пратэстаў, што выклікала мая
прамова на Унівэрсытэце ў Рэгэнсбургу, прызная за зьняважальную для ўражлівасьці веруючых
музульманаў, пад-час калі справа разыходзілася пра цытату сярэдневекавога тэксту,
які ў ніякі спосаб не адлюстроўвае маіх асабістых перакананьняў. У суботу 16-га верасьня
кардынал Дзяржаўны Сакратар Ватыкану выдаў у гэтай справе дэелярацыю, ў якой паясьніў
сапраўдны сэнс маіх словаў. Маю надзею- сказаў на заканчэньне Папа—што прычыніцца
гэта да ўспакаеньня духа і паясьніць сапраўднае значэньне маёй прамовы, якая ў сваёй
паўнаце была запрашэньнем да адкрытага і шчырага дыялогу з вялікаю ўзаемнаю пашанаю.