2006-09-18 14:51:56

Прыкладам сапраўды экуменічнай гармоніі стаўся 1-шы Львоўскі семінар па падрыхтоўцы спецыялістаў для работы над перакладам Бібліі на ўкраінскую мову і выдання багаслоўскай літаратуры.


Семінар толькі што завершыўся, але ягоныя ўдзельнікі будуць працягваць пастаянныя кантакты.Арганізатары выказалі задавальненне больш за ўсё з таго, што ўдзел у ім прынялі прадстаўнікі ўсіх трох галін украінскага праваслаўя,двух абрадаў каталіцкае Царквым і пратэстанты. З 20 ўдзельнікаў 8 было жанчын. Выказана надзея, што семінар "Прынцыпы перакладу Бібліі" перарасце ў курсы, якія будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў. Плён такога роду навучання будзе рэальным, калі Біблійныя таварыствы будуць у далейшым у сціслым кантакце з выпускнакамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.