У Ліепае павялічылася колькасць рэлігійных шлюбаў.
На чарговым паседжанні Камісіі па рэлігійных справах у Ліепайскай мэрыі было адзначана,
што ў бягучым годзе ў горадзе назіраіцца рэзкі ўзрост колькасці царкоўных шлюбаў. Кіраўнік
гарадскога ЗАГСа Дзінтра Рэйса выказала сваю падзяку кіраўнікам усіх хрысціянскіх
канфесій за тое, што ўсё болей новых маладых параў бяруць шлюб у цэрквах. У ліпені
бягучага года ў горадзе з адносна невялікай колькасцю жыхароў (каля 87 тысяч чалавек)
было зарэгістравана 129 царкоўных шлюбаў, а ў жніўні іх было ўжо 150. Па меркаванню
спадарыні Рэйсы, падрыхтоўчы перыяд перад вяселлямі, які будучыя сужонцы праходзяць
у цэрвах, станоўча ўплывае на стварэнне сямьі і спрыяе надзейнасці сямейных саюзаў.