2006-09-16 10:40:42

1-ю гадавіну служэння свайго нацыянальнага біскупа - Філіпа Жордана адзначылі католікі Эстоніі. Трэцяя частка іх жыве ў сталіцы - Таліне. У катэдры на Святой Імшы былі прысутныя не толькі яны, але і госці з цэлае краіны.


Экселенцыя Філіп Джордан ад леташняй восені з'яўляецца ,bcregfv нацыянальнай каталіцкай грамады. 10 гадоў таму назад ён быў прызначаны генеральным вікарыем і афіцыйным прадстаўніком Святога Пасаду ў Эстонію , а летась Папа Яна Павел 2, літаральна перад смерцю, напрыканцы сакавіка назваў айца Філіпа біскупам Рымскае Царквы.
46-гадовы пралат - другі ў гісторыі Эстоніі пасля Рэфармацыі біскуп, які пастаянна знаходзіцца ў краіне.Ягоным папярэднікам - каталіцкім біскупам і апостальскім адміністратарам Эстоніі быў езуіт Эдвард Профітліх, рукапаложаны на біскупа ў 1936 годзе ў Таліне. У 1942 годзе ён загінуў у Гулагу, у савецкім канцлагеры. У часы паckz "перестройки" не адразу ўдалася аднавіць катэдру ў Эстоніі , дык мясцовыя католікі ды іхнія пастыры падпарадкоўваліся Галоўнаму біскупству ў cуседняе Рызе.
Свята ў славутым Домскім каталіцкім саборы Таліна ў імя Пятра і Паўла прайшло ў прысутнасці прадстаўнікоў з розных раёнаў краіны. Католікаў у Эстоніі пакуль не так многа - 6000 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.