2006-09-16 10:39:58

21 верасня адзначваецца Міжнародны дзень міра.


Нашы прыбалтыйскія суседзі правялі прынагодную акцыю "Латвія - мірная краіна." Спецыяльна да таго нацыянальныя мастакі падрыхтавалі карціну "Чаша міра" па аднайменнай міратворчай сёлятняй ініцыятыве Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дык твор мае адрасатам Шкляны палац у Нью-Йорку. Карціна будзе паднесеная генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану.Яна адлюстроўвае трагедыю тэрарыстычных актаў, што адбыліся напачатку Трэцяга Тысячагоддзя ў ЗША, Расіі, Велікабрытаніі, Іспаніі і іншых краінах. Ідэю і самую мастацкую рэалізацыю яе паблаславілі ў Рызе - галава нацыянальнай каталіцкай Царквы кардынал Яніс Пуятс, біскуп Латвійскай эвангелісцка-лютэранскай Царквы Павілс Бруверс , а са ЗША атрымана станоўчае пацверджанне ў адказ напросьбу аб блаславенстве карціны ад кіраўніка Рускай праваслаўнай Царквы Замежжа.
Акцыя прымеркаваная, як мы сказалі, да міжнароднай ініцыятывы "Чаша міра" і мае на мэце садзейнічаць міралюбным намаганням ААН .
Нельга не сказаць, што аўтары карціны - гэта латвійскія мастакі розных нацыянальнасцей па паходжанні: Іева Нейкен, Анатоль Шандураў і Гоча Хусківадзэ.







All the contents on this site are copyrighted ©.