2006-09-15 14:59:17

Папа Бенедыкт 16 не праводзіў аніякага даследвання джыхада і стаўлення да гэтага мусульманаў, ён не меў намеру ганьбіць адэптаў Ісламу.


Папа Рымскі зацікаўлены ў стварэнні клімата павагі і дыялогу ў адносінах да іншых культур і рэлігій, у тым ліку Іслама. Пра гэта зрабіў заяву айцец Федэріко Ламбардзі, дарэктар Прэсавай Залі Ватыкану. Ён толькі што вярнуўся з Баварыі, куды суправаджаў Свяцейшага Айца ў ягоным апостальскім візіце на Радзіму. У распаўсюджаным ў пятніцу, на другі дзень пасля звароту ў Ватыкан, камюніке, далей гаворыцца: "Папу было важна падкрэсліць яскравае і недвухсэнсоўнае адмаўленне рэлігійнай матывацыі насілля,"- чытаем ў свежай заяве дырэктара Залі друку айца Ламбардзі.
Такі каментарый стаўся неабходнасцю дзеля нечакана адмоўнага водгуку з боку мусульманскага свету на тэалагічную лекцыю Папы Бенедыкта 16 ува Універсітэце г.Рэгенсбурга. Шэраг прадстаўнікоў ісламскага духавенства Турцыі, Італіі, Егіпта, іншых краін запатрабавалі ад галавы Рымска-каталіцкае Царквы прабачэнняў за "ганебныя адзнакі Ісламу".
Прыгадаем тут, што Папа Бенедыкт 16 выкладаў у гэтым Універсітэце ад 1969 па 1971 гады натэалагічным факультэце.Кардынал ратцынгер тады быў заўкафедрай дагматыкі і гісторыі і адначасова намеснікам рэктара. Універсітэт мае 12 факультэтаў.Акрамя каталіцкага багаслоўя, ідзе падрыхтоўка па спецыяльнасцях: філасофія і мастацтва, геаргафія, псіхалогія, матэматыка, фізіка, медыцына і фармацэўтыка, хімія, замежная літаратура ды шмат іншых. Сёння тут вучацца 25 тысяч юнакоў і дзяўчат з розных нацыянальнасцей і розных рэлігійных перакананняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.