2006-09-15 14:50:39

Зварот монс. Кандрусевіча да удзельнікаў спаткання змешанай тэалагічнай камісіі ў Белградзе.


Шаноўныя сябры, зараз мы прапануем вашай увазе зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да святароў, законнікаў і свецкіх вернікаў арцыдыяцэзіі Маці Божай у Маскве ў сувязі з аднаўленнем працы змешанай багаслоўскай камісіі, якая складаецца з прадстаўнікоў Каталіцкай і мясцовых Праваслаўных Цэркваў. Згаданае спатканне пройдзе ў Белградзе 18-25 верасня бягучага года.
Дарагія браты і сёстры!
Спынены ў 2000 годзе багаслоўскі дыялог паміж Каталіцкай Царквой і мясцовымі Праваслаўнымі Цэрквамі працягваецца!
Гэта добрая навіна дае нам надзею ў развіцці каталіцка-праваслаўных зносінаў. Пасля чатырохгадовага перапынку 1 ліпеня 2004 года Папа Ян Павел II° і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей I° падпісалі супольную дэкларацыю, у якой заявілі аб намеры аднавіць экуменічны дыялог у рамках змешанай каталіцка-праваслаўнай камісіі. Па Божай міласэрнасці мы зноў разам вяртаемся да абмеркавання праблемаў, якія неабходна вырашаць на шляху еднасці і прыймаем волю Хрыстуса, Які заклікае хрысціянскі свет: “Няхай будзе ўсё адно!”
Папа Бенедыкт ХVI° аптымістычна акрэсліў будучае спатканне “новым этапам дыялога”. Бо менавіта нашы Цэрквы, баронячы маральныя вартасці перад выклікам секулярызма, маральнага рэлатывізма і ўсё большай пагрозы лібералізма, павінны ў рэчаіснасці падцвердзіць імкненне да еднасці, што ў сваю чаргу, таксама было іскравым сведчаннем магчымасці вырашэння шляхам дыялога праблем сучаснага падзеленага свету.
Паседжанне багаслоўскай камісіі адбудзіцца 18-25 верасня 2006 года ў Белградзе – сталіце Сербіі. У ім прыймуць удзел каля 60 прадстаўнікоў Каталіцкай і дзесяці мясцовых Цэркваў, сярод якіх будуць і прадстаўнікі Маскоўкага Патрыярхата. Пад час спаткання будуць абмяркоўвацца найбольш “балючыя” пытанні адносінаў паміж Каталіцкай і Правасцлаўнымі Цэрквамі – аб першынстве Папы і аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах. Яшчэ ў 1995 годзе ў энцыкліцы “Ut unum sint” – “Няхай будзе ўсё адзіным” – Слуга Божы Ян Павел II ° звярнуўся да іншых хрысціянскіх Цэркваў і суполак з прозьбай вывучыць пытанне служэння наступніка святога Пятра. Каталіцкія Царквы усходняй традыцыі таксама маюць уласную духоўнасць у хрысціянскай гісторыі і культуры.
Ведаючы ўсю складанасць праблемы, наіўна меркаваць, што аднаўляемы дыялог будзе лёгкім і ў кароткі тэрмін вырашыць усе пытанні нашых зносінаў. Аднак неабходна памятаць, што экуменічны дыялог з’яўляецца выявай волі Хрыста і справай Святога Духа, інструмантам у руках Якога мы ўсе пакліканы быць.
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Масква, 12 верасня 2006 года.







All the contents on this site are copyrighted ©.