2006-09-14 13:56:23

Закончылася Апостаьскае падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 у Баварыю


Раніцай, ў чацьвер 14-га верасьня, Сьвяцейшы Айцец пакінуў Рэгэнсбург, каб адправіцца на верталёйе ў Фрайсінг, дзе ў Саборы гораду сустрэўся з духавенствам і пастаяннымі Дыяканамі. Пасьля сустрэчы з імі Папа непасрэдна адправіўся на машане ў аэрапорт ў Мюнхене, каб вярнуўцца ў Ватыкан. На лётнішчы былі прысутныя найвышэйшыя цывільныя і царкоўныя ўлады Нямеччыне. У сваёй разьвітальнай прамове Бэнэдыкт 16 падзякаваў усім, што спрычыніліся да гэтага падарожжа. RealAudioMP3
Я прыбыў у Нямеччыну, каб зноў паставіць перад маімі суродзічамі вечныя праўды Эвангэльля ды пацьвердзіць веруючых у праналежнасьці да Хрыста, Сына Божага, які стаўся чалавекам дзеля збаўленьня сьвету. Я перакананы- сказаў Папа- што ў веры ў Яго, ў Ягоным слове, знаходзіцца дарога не толькі ў асягненьні вечнае радасьці, але таксама дарога ў будаваньні годнае будучыні чалавека.
І цяпер у разьвітаньні з маёй ўзлюбленай Бацькаўшчынай, даручаю будучыню Баварыі і Нямеччыны, заступніцтву ўсіх Сьвятых, якія жылі на нямецкай зямлі верна служачы Хрысту. Усім вам маё сардэчнае: да пабачэньня.
Самалёт Папы прызямліўся на рымскім лётнішчы Чампіно, каля гадзіны 14.30 рымскага часу. Такім чынам так закончылася 4-е Апостальскае падарожжа Папы па-за межы Італіі.
Мы на хвілінку вернемся да перадапошняга дня візіту Папы у Баварыю. Менавіта серад 13-га верасьня была прыватным днём. У праграме візіту былі аднак афіцыяльныя мамэнты. Раніцай Бэнэдыкт 16 адслужыў, разам са сваім братам, Сьвятую Імшу ў Вышэйшай Духоўнай Сэмінарыі ў Рэгэнсбургу. На прыватных аўдыенцыях прыняў там таксама сваіх блізкіх і родных. Затым, разам з братам Гэоргам, пеша прыйшоў у “Альтэ Капэльле”, да старой капліцы, каб пасьвяціць касьцельныя арганы. У слове да сабраных вернікаў Папа прыпомніў, што гэты Касьцёл “Альтэ Капэльле” з 19-га стагоддзя, стаўся месцам аднаўленьня царкоўнае музыкі.
З “Альтэ Капэльле” Сьвяцейшы Айцец пайшоў да дому свайго брата, з якім правёў рэшту дня. На начлег, аднак, вярнуўся да Духоўнае Сэмінарыі ў Рэгэнсбургу.







All the contents on this site are copyrighted ©.