2006-09-14 14:08:38

На 2-м з'ездзе лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій моцна гучыць голас кіраўнікоў грамад аб недапушчальнасці ўжывання рэлігійных лозунгаў для прыкрыцця злыдзеяў.Адбываецца гэты прадстаўнічы сход у Астане.


Пра гвалт, недапушчальна прыкрываны пафасам рэлігіі, у прыватнасці, гаварыў Усяленскі Праваслаўны Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей 1. Ён моцна падзякаваў прэзідэнту Казахстана сп.Назарбаеву за гэты форум, накіраваны на міжрэлігійнае і міжкультурнае супрацоўніцтва. Галава дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы - наш Мітарпаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт падкрэсліў міжнацыянальную і міжканфесійную стабільнасць у Казахстане,і адзначыў, што гэта ёсць вынікам мудрай палітыкі прэзідэнта і ўрада краіны.
Але хочым спыніцца падрабязней на ацэнках Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея 1. Па ягоных словах, Праваслаўная Царква - актыўны ўдзельнік міжнароднага дыялогу, накіраванага на міратворчасць. Усяленскі Патрыярх, катэдра якога знаходзіцца ў былым Канстантынопалі (зараз у Стамбуле, у Турцыі), заклікаў усіх адмовіцца ад войнаў і канфліктаў . Ён падзяліўся з удзельнікамі сустрэчы ўласным вопытам у пытаннях паспяховых мірных ініцыятываў і ў асягненні згоды між канфесіямі ды рэлігіямі. Ўсё магчыма найперш пры згодзе між людзьмі. "Неабходна супрацоўнічаць з мэтаю знаходжання шляхоў вырашэння, - лічыць Барталамей 1.- Мы ўсе супраць духу варожасці, дык усе пытанні неабходна вучыцца вырашаць толькі мірным шляхам". На думку Усяленскага праваслаўнага Патрыярха , 2 з'езд у Астане будзе вельмі плённым для ўсіх. Перамовы лідэраў сусветных рэлігій, сустрэчы са свецкімі дзеячамі Казахстану павінны паўплываць на тое, каб знікла тэндэнцыя апошніх гадоў, калі рэлігія сталася фактарам дысбалансу міжнароднай бяспекі. Рэлігіяй нельга злоўжываць - такі вывад сходу.









All the contents on this site are copyrighted ©.