2006-09-13 14:24:37

У Казахстане прайшло экуменічнае спатканне, у якім прыймаў удзел кардынал Этчегарай.


“Каб у свеце не было войнаў на рэлігійнай аснове, людзі павінны звярнуць увагу на тое, як жыве Казахстан, і пераняць яго багаты вопыт. Гэта краіна, якая можа паслужыць прыкладам кожнаму на шляху да мірнага вырашэння розных канфліктаў”, - заявіў на Другім з’ездзе сусветных і традыцыйных рэлігій ганаровы прэзідэнт Папскай рады “Справядлівасць і мір” кардынал Рожэ Этчегарай.
Па яго словах, у Казахстане людзі, якія з’яўляюцца прыхільнікамі розных рэлігій, жывуць у міры і згодзе. “Такая маладая дзяржава заслужвае падзякі за тое, што ў’яўляе сабой прыклад і склікае падобныя з’езды з мэтай стварэння добрых умоў жыцця ва ўсім свеце”, - падкрэсліў кардынал Рожэ Этчегарай.







All the contents on this site are copyrighted ©.