2006-09-12 13:31:53

Чацьвёрты дзень Апостальскага падарожжа Папы ў Баварыю


Аўторак 12-га верасьня Папа Бэнэдыкт 16 правёў у Рэгэнсбургу. Раніцай Сьвяцейшы Айцец пакінуў Духоўную Сэмінарыю, дзе начаваў, ды прыбыў на лугі “Іслінгэр Фэльд” дзе адслужыў Сьвятую Імшу. Пасьля абеду прыбыў на Унівэрсытэт у Рэгэнсбургу, дзе калісьці быў прафэсарам, каб сустэцца са сьветам навукі. У гэты час, калі ідзе ў эфір наша праграма, Папа Бэнэдыкт 16 ў галоўным Саборы Рэгэнсбургу, прысутнічае ва Экумэнічнай Сустрэчы, ў якой ўдзельнічае многа прадстаўнікоў розных Цэркваў і царкоўных супольнасьцей Баварыі. Але мы на хвілінку вернемся да ўчарашняга дня візіту. Менавіта Папа наведаў марыйны Санктуарый ў Альтотінг. Маліўся ў капліцы Чорнае Мадонны, адслужыў Сьвятую Імшу на плошчы перад Санктуарыям ды высьвяціў новую капліцу абажаньня. Літургію непасрэдна папярэдзіла Ружанцовая малітва. Біскуп Шрамль ардынарый Марктль, ў якім Бэнэдыкт 16 нарадзіўся, ў імені цэлае супольнасьці высказаў такія словы: “Вітай дома”. “Так, я паходжу адсюль- спантанна адказаў Папа, дадаючы: “Там дзе ёсьць Маці Божая мы ўсе дома”.
У сьвятой Імшы прысутнічала больш за 40-к тысяч вернікаў. Іншых 20-ць тысяч сабралася на вуліцах гораду. У казаньні, абмяркоўваючы Эвангэльле, ў якім пішацца аб вясельлі ў Кане, Папа падкрэсьліў, што Марыя навучае нас, як мы маем маліцца. У Кане Галілейскай Хрыстос гаворыць да Маці: “Жанчына”. Гэтае акрэсьленьне выказвае вялікую місію Марыі ў гісторыі збаўленьня. Цуд перамяненьня вады у віно зьяўляецца знакам, які прадказвае надыход Ягонае гадзіны—значыць абьяднаньня Бога і чалавека дзякуючы крыжовай сьмерці Хрыста.
Пасьля абеду, цэлы час ў панядзелак 11-га верасьня Сьвяцейшы Айцец наведаў Базыліку Сьвятой Анны ў Альтотінг. Гэта была апошняя сустрэча Папы у гэтым горадзе. Тут была адслужана Вячэрня разам з мясцовым духавенствам. У сваім слове, ў часе гэтага набажэнства, Папа сказаў, між іншым: “ У так званым Трэцім Сьвеце, ў Лацінскай Амэрыцы, ў Афрыцы, ў Азіі людзі чакаюць на прадвесьнікаў, якія занясуць ім Эвангэльле міру, Навіну аб Богу, які стаўся чалавекам.

Але таксама, на так званым Захадзе, ў нас у Нямеччыне, як таксама на вялікіх прасторах Расіі праўдаю ёсьць, што жніво можа быць вялікае. Нехапае толькі людзей гатовых стацца Божымі жняцамі. Сёньня, так як тады, калі Госпад з літасьцю глядзеў на людзей, якія явіліся Яму як авечкі без пастыра- людзі, якія пэўна ведалі ўсё, што магчымае, але не ўмелі ўласьціва пакіраваць сваім жыцьцём. Госпадзе- сказаў на заканчэньне Папа- глянь на галечу нашых часоў, якія патрабуюць прапаведнікаў Эвангэльля, Тваіх сьведкаў, праваднікоў да “жыцьця ў поўні”.
Апошнім этапам падарожжа Папы быў візіт ў родным горадзе Марктль, які ляжыць над ракою Інн. Па сёньняшні дзень тут стаіць дом Ратцынгэраў. Жыхары гораду гордыя са свайго земляка. Тут ён прыйшоў на сьвет, тут правёў першыя два гады свайго жыцьця. Тут 13-га ліпеня 1997-га году, надалі яму званьне пачэснага грамадзяніна Марктль. Візіт Папы быў вельмі кароткім, але за тое вельмі сардэчным. Галоўным пунктам было наведаньне парафіяльнага Касьцёла Сьвятога Освальда, ў якім Язэп Ратцынгэр быў ахрышчаны, ў Вялікую Суботу, 16 красавіка 1927-га году. Пры выезьдзе з Марктль машына Папы затрымалася перад ягоным домам. Бэнэдыкт 16 выйшаў з яе, каб прывітаць суседзяў. Паглядзеў таксама на калону з бронзу, якую пастаўлена на Плошчы перад ягоным домам. Пасьля ўсяго гэтага Папа прыехаў на мясцовы стадыён, каб адтуль адляцець у Рэгэнсбург, на вячэру і начлег.
Большасьць вестак пра візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў Баварыю мы будзем перадаць ў нашай заўтрашняй праграме.
А вось, што пішуць нямецкія масс-мэдыя пра візіт Папы.
Пілігрымка Папы у Баварыю ёсьць, самазразумела, галоўнаю тэмаю ўсіх нямецкіх газэт. “Папа кляймуе глухату адносна Бога”- піша на першай бачыне “Франкфуртэр Альгэмайнэ Цайтунг”. Нядзельнае казаньне камэнтатар газэты прызнаў за акт сусьветнае палітыкі, ў якім Папа пахваліў шчодрасьць нямецкіх католікаў, але прыпомніў таксама ім, каб не аддзялялі грамадзкіх спраў ад Эвангэльля.
Лібэральная газэта “Суддойчэ Зайтунг”, якая выходзіць у Мюнхэне, прысьвячае візіту дзьве бачыны. Відаць вялікі загаловак са здымкам Папы: “Папа адчувае недахоп моцнае веры ў Касьцёле”. На думку газэты на пачатку візіту Бэнэдыкт 16 скрытыкаваў Нямецкі Касьцёл за недахоп дынамізму, але піша таксама аб разнародных ініцыятывах Касьцёла на грамадзкай ніве.
Газэта “Мітэльлбаеррыкэ”, што выходзіць у Рэгэнсбургу, якую Сьвяцейшы Айцец рэгулярна чытаем, прысьвячае візіту аж 16-ць бачын з галоўным загалоўкам “Папа энтузыястычна прыняты, напамінае аб Божай боязі”. Многія бачыны інфармуюць аб зьдзейсьненых этапах падарожжа Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.