2006-09-11 14:12:58

Працягваецца візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў Баварыю


Сёньняшні дзень, 11-га верасьня, ёсьць трэцім днём візіту Папы ў Баварыю. Раніцай Сьвяцейшы Айцец разтвітаўся з Мюнхэнам ды прыбыў у Альтотінг—ў найважнейшы нямецкі марыйны санктуарый. Там аддаецца пашану Чорнай Мадоньне. Альтотінг гэта сэрца Баварыі, санктуарый наведвае што-году больш за мільён пілігрымаў. Язэп Ратцінгэр ужо ад дзяцінства пілігрымаваў да Чорнае Мадонны разам з бацькамі ды сямейнікамі.
Перад абедам Папа Бэнэдыкі 16 адслужыў, на Плошчы перад санктуарыям, Сьвятую Імшу.
Але мы вернемся, на хвілінку, да ўчарашняга дня візіту Папы. Менавіта раніцай, ў нядзелю 10-га верасьня, Сьвяцейшы Айцец адслужыў Сьвятую Імшу на плошчы “Нуэ Мэссэ”. У Літургіі ўдзельнічалі, між іншым, Прэзыдэнт Нямеччыны Горст Кэглер ды прэм”ер Баварыі. Літургію саслужыла з Папам 70 герархаў ды больш за тысячу сьвятароў а было прысутных больш за 250-т тысяч вернікаў.
RealAudioMP3
“Я цешуся, што яшчэ раз здолеў наведаць мне блізкія месцы, якія сфарміравалі мой спосаб думаньня і адчуваньняю. Месцы, дзе я навучыўся верыць і жыць”- сказаў Папа ў сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы. Зьвярнуў таксама ўвагу, што літургічныя чытаньні нядзельнае Літургіі паказваюць Бога як цэнтр рэчаіснасьці, што нас акружае і нашага жыцьця. Гэта спалучаецца з грамадзкаю тэмаю нашае адказнасьці за сябе ўзаемна, каб запанавала на сьвеце справядлівасьць і любоў. Папа ўспомніў свае сустрэчы з Эпіскапатамі розныхз краін сьвету. У апошнім часе герархі з Афрыкі гаварылі яму з удзячнасьцю аб вялікадушнай дапамозе для іх нямецкіх католікаў. Таксама біскупы балтыйскіх краін расказвалі яму аб тым, як цудоўна нямецкія католікі дапамагалі ім ў адбудове Касьцёлаў зьнішчаных у камуністычныя часы.
Народы Афрыкі і Азіі захапляюцца тэхнічнымі асягненьнямі Захаду і нашаю навукаю- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец. Баяцца аднак такой рацыянальнасьці, якая поўнасьцю адкідае Бога з поля гледжаньня чалавека. Сапраўднае пагрозы сваёй тоеснасьці не бачаць у веры хрысьціянскай, але ў пагардзе да Бога і ў цынізьме, які за найважнейшую меру прызнае карысьці, якія плывуць з будучых асягненьняў навуковых дасьледаваньняў. Дарагія прыяцелі- зноў сказаў Папа—гэты цынізм не зьяўляецца родам памяркоўнасьці і адкрыцьця на культуры. Памяркоўнасьць, якой мы патрабуем, зьмяшчае ў сабе глыбокую пашану Бога. Гэтая пашана адносна таго, што зьяўляецца сьвятасьцю для іншых, мяркуе, што мы самі навучымся нанава пашаны да Бога. Аднаўленьне ў заходнім сьвеце гэтае глыбокае пашаны- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа—можа наступіць толькі тады, калі нанава ўзросьне вера ў Бога, калі Бог зноў будзе для нас і ў нас прысутны”.
Яшчэ ў нядзельнай праграме візіту Папы ў Мюнхэне была Вячэрня, у Саборы гораду. То тут кардынал Ратцынгэр у 1977-м годзе прыняў біскупскую сакру. Сьвяцейшы Айцец памаліўся ў крыпце Сабору, дзе спачываюць мошчы арцыбіскупаў Мюнхэну і Фрайсінгу. У сваім слове, ў часе Вячэрні, Папа сказаў, што “ў жыцьці мы ўсе ў дарозе ды ідзём у будучыню. Хочам знайсьці ўласьцівую дарогу, адкрыць сапраўднае жыцьцё, а не скончыць на пустыні. Мы хочам цешыцца жыцьцём. Хочам, як Ісус калісьці сказаў, знайсьці “жыцьцё поўнасьцю”.

Масс-мэдыя аб пілігрымцы Папы

Няспадзявана цёплае прыняцьце Бэнэдыкта 16 на Бацькаўшчыне зьяўляецца галоўным пунктам усіх сродкаў масавай інфармацыі.
Венская газэта “Ді Прэсс” падае, што Сьвяцейшага Айца вітала ў Мюнхэне больш за 150-т тысяч вернікаў, а ягоны візіт будзе служыць ўзмацаваньню нямецкага Касьцёла. Таксама іншая газэта “Кур”ер” вельмі цёпла піша пра візіт. За тое чэшская прэса зьвяртае ўвагу на вялікую колькасьць перадач па тэлевізіі з пілігрымкі Папы а таксама пра вялікую турботу пра бясьпеку для Папы і пілігрымаў. Амэрыкнскі “Ню Ёрк Таймс” цытуе словы Папы высказаныя ў самалёце, ў якіх ён падкрэсьліў жывучасьць Касьцёла сваёй Бацькаўшчыны ды пра вялікія магчымасьці, якія ён мае. За тое італьянская каталіцкая газэта “Авэнірэ” уздымае тэму экумэнізму. Газэта піша пра высказваньні канцлера Нямеччыны, спадарыні Мэркэль ды Прэзыдэнта Коглера. У іх размовах са Сьвяцейшым Айцом важнаю тэмаю было пытаньне еднасьці хрысьціян. Яны гаварылі з Папам таксама пра дыялог з ісламам, інтэграцыю музульманаў у нямецкім грамадзтве.
Візіт Папы працягваецца. Яшчэ сёньня Сьвяцейшы Айцец прыбудзе да кляштару Сьвятой Магдалены пры Базыліцы Сьвятой Анны Ў Альтотінг, дзе адлужыць вячэрню. Затым паедзе да роднае мясцовасьці Марктль, каб вярнуцца на начлег да Вышэйшае Духоўнае Сэмінарыі ў Рэгэнсбургу. Але больш вестак аб гэтым падарожжы слухайце ў нашай заўтрашняй праграме.








All the contents on this site are copyrighted ©.