2006-09-09 14:49:08

Пачалося Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Баварыю.У суботу 9-га верасьня Сьвяцейшы Айцец прыляцеў пасля абеду на міжнароднае лётнішча ў Мюнхэне. Там прынялі яго найвышэйшыя цывільныя і царкоўныя ўлады Нямеччыны. Прыпомнім, што візіт Папы адбываецца толькі ў Баварыю, ў дыяцэзыю Мюнхэн-Фраяйсінг.Я цешуся з сустрэчы з жыхарамі Баварыі, з месцаў майго дзяцінства і маладосьці, маёй вучобы і ма ёй працы як выкладчыка тэалогіі ды як арцыбіскупа Мюнхэну і Фрайсінгу,"—напісаў папярэдне Папа Бэнэдыкт 16 ў лісьце да жыхароў Баварыі, яшчэ перад падарожжам.


Прыпомнім, што візіт Папы адбываецца толькі ў Баварыю, ў дыяцэзыю Мюнхэн-Фраяйсінг. “ Удуху веры , перажыванай ў супольнасьці, павінен будзе праходзіць гэты візіт , -цытуем ліст .- Менавіта хрысціянская супольнасьць фармавала на працягу стагоддзяў многія пакаленьні, якія ў духу Эвангэльля зрабілі вялікі хрысьціянскі ўплыў на людзей Баварыі і яе культуру," - чытаем далей. Папа выказаў таксама надзею, што ягоны візіт на Бацькаўшчыну абудзіць радасьць у хрысьціянстве, ўзмацуе адказнасьць веруючых за свой Касьцёл ды прычыніцца да ажыўленьня сьвятарскіх і законных пакліканьняў сярод нямецкае моладзі.
У сваёй прывітальнай прамове на лётнішчы ў Мюнхэне Сьвяцейшы Айцец сказаў: “Вяртаюся на Бацькаўшчыну, да людзей, каб адведаць некаторыя месцы, якія мелі вялікую важнасьць ў маім жыцьці. Прыбываю сюды як Наступнік Сьвятога Пятра, каб яшчэ раз пацьвердзіць глыбокія вузы, якія існуюць паміж Ватыканам а Касьцёлам нашае Бацькаўшчыны. Гэтыя вузы маюць шматвяковую гісторыю, якая ўзмацоўвалася вартасьцямі хрысьціянскае веры, што асабліва бачылася ў Баварыі. "
Сьвяцейшы Айцец затым адправіўся да Духоўнае Сэмінарыі Мюнхену, каб затым паехаць на Плошчу гораду, якая завецца Плошча Марыі ( Марыянпляц). Тут Папа памаліўся і даручыў Баварыю заступніцтву Найсьвятой Дзевы Марыі.
Яшчэ сёньня, ў суботу 9-га верасьня, ў праграме ёсьць візіт ветлівасьці Прэзыдэнту краіны, спадару Горсту Коглеру; але больш пра гэты візіт ды іншыя падзеі з гэтага падарожжа слухайце ў нашых наступных праграмах.
А вось, што сказалі аб гэтым падарожжы Папы ў Баварыю біскуп Мільлер з Рэгэнсбургу і кардынал Вэттэр з Мюнгэну-Фрайсінгу: “Візіт Папы можа прычыніцца да ўстрыманьня сэкулярызацыі. Зьмены ў гэтым напрамку ўжо пачаліся. Паводле нядаўнага апытаньня , большая частка жыхароў Нямеччыны глядзіць на Папу з захапленьнем. Пасьля выбару кардынала Ратцынгэра на Наступніка Сьвятога Пятра працэс “уцяканьня з Касьцёла”, што пачаўся ў 80-х гадах, перастаў нарастаць. Што-больш, людзі пачынаюць вяртацца да Касьцёла."








All the contents on this site are copyrighted ©.