2006-09-07 14:14:48

Новапрызначаны Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Тарчізіо Бертоне напярэдадні прыняцця пасады адказаў на пытанне журналістаў свецкай газеты "Джорнале", што рэформа Рымскай курыі вельмі верагодная і магчымая.


Арцыбіскуп Генуі, які амаль праз тыдзень пераедзе ў Ватыкан, вядомы на Захадзе сваёй адкрытасцю і сучасным светаадчуваннем. " Пасля амаль 2-х дзесяцігоддзяў неабходны поўны перагляд дэкастэрыяў ( аддзялення ў структур Царквы)"-кажа ён .Кардынал мяркуе, што іх неабходна зрабіць больш эфектыўнымі ў выкананні місіі Царквы. Гаворка ідзе, ці варта наогул захоўваць усе тыя, што існуюць. "Курыя павінна стацца меньшаю, але больш дзейснаю"- лічыць эмінэнцыя Бертоне. У змешчаным артыкуле выказаны аптымізм у інтэнсіі будучыні. Ён выплывае, як прызнаўся кардынал, з парады аднаго мудрага старога сябра-біскупа, які параіў быць , у першую чаргу, дзяржаўным сакратаром усяе Царквы, а не толькі дзяржаўным сакратаром дзяржавы Ватыкан. Каб мець малітоўную падтрымку, прэм'ер-міністр Ватыкану напісаў пісьмы ў манастыры, просячы братоў па цэлым свеце аб дапамозе і падтрымцы ў складанай і адказнай кіруючай місіі.
На катэдру Генуі прызначаны ўжо 63-гадовы арцыбіскуп-капелан пры Ўзброеных сілах Італіі Анжэло Баньяско. Пра свайго наступніка на Генуэзскай арцыдыяцэзіі кардынал Бертоне аб'явіў падчас развітальнай святой Імшы, што правёў пры вялізнай колькасці сваіх вернікаў. Паабяцаў пастве прыехаць ў наступным годзе, прычымі прыбыць у Геную разам з Папам Бенедыктам 16.
Ад 15 верасня кардынал Тарчізіо Бертоне прыступіць да сваіх высокіх абавязкаў у святой Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.