2006-09-06 13:54:14

Iтальянская газета "Avvenire" прысвяціла артыкул прысвячаны прыняццю беларускіх дзяцей-сірот.


Каталіцкая газета “Avvenire” у карэспандэнцыі з Генуі паведамляе аб рашэнні мясцовай Камісіі да спраў непаўнагадовых, дадаючы, што падобнае ж рашэнне было прынята ў Турыне. Згаданыя пастановы тычацца трох маленькіх беларусаў. Ужо на працягу больш за дзесяць гадоў тысячы беларускіх дзетак, пераважна з Чарнобыльскай зоны і сірацінцаў, прыязджаюць у італьянскія семьі на аздараўленне пад час Калядных канікул і летам. У выпадку, па якому было прынята рашэнне суддзяў Турына і Генуі, дзеці папрасілі сваі гасцінныя італьянскія семьі не адпраўляць іх на Радзіму, і са слязамі на вачах паведамілі жудасныя падрабязнасці свайго жыцця ў беларускім доме для дзяцей-сірот. Адзінаццацігадовая дзяўчынка і хлопчык паведамілі аб тым, што яны падвяргаліся рэгулярнаму насіллю, у тым ліку сэксуальнаму, з боку дарослых. Трэці,10-гадовы хлопчык, не прайшоў такіх цяжкіх выпрабаванняў. Ён проста не захацеў вяртацца на Радзіму. Па італьянскаму законадаўству ўсе трое могуць быць усынаўлёныя італьянскімі семьямі, якія іх прыймалі.
У гэтым жа нумары газеты “Avvenire” падкрэсліваецца, што з кожным годам павялічваецца колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. За апошнія 13 гадоў каля 30.000 дзяцей з Беларусі штогод прыязджаюць у Iталію на адпачынак. Некалькі тысяч з іх былі ўсынаўлены італьянскімі семьямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.