2006-09-06 13:45:25

30 год рыцары Мальтыйскага ордэну нясуць медыцынскую дапамогу вернікам на плошчы святога Пятра ў Рыме. Зараз яны ўжо ўсё падрыхтавалі для паломнікаў, што прыбудуць у Баварыю на сустрэчу з Папам Бенедыктам 16.


Свяцейшы Айцец прыбудзе ў Германію з апостальскім візітам з 9 па 14 верасня. Сустрэча будзе праходзіць па тэме "Хто верыць, той не адзінокі". Кіраўнік "хуткай дапамогі" мальтыйцаў у горадзе Трыры спадар Ульрых Матэі , жартуючы, зазначыў, што Папа, як заўсёды, не будзе адчуваць сябе адзінокім. Напагатове атрад мальтыйцаў не толькі з Ватыкану, але і 2000 дабраахвотнікаў у самой Нямеччыне, якія будуць уважліва сачыць за камфортам пілігрымаў з розных краін свету. У Мюнхене, Пассау і Рэгенсбургу маюцца самастойныя службы .У Трыры - сваіх 20 мальтыйцаў. Пры кожнай сустрэчы сачыць за сітуацыяй будуць ад паловы да тысячы дабраахвотнікаў. Важнаю часткаю падрыхтаванасці з'яўляюцца 35 станцый неадкладнай дапамогі і 31 санстанцыя. У дзяжурную брыгаду ўваходзяць урачы, асістэнты, мяд-сёстры і -браты, санітары ды памочнікі без спецыяльнай падрыхтоўкі. Кожная са станцый будзе трымаць пад наглядам 25 тысяч паломнікаў. Задзейнічаны 110 транспартных адзінак і атрад матацыклістаў.
"А пасля, калі Папа вернецца назад у Рым, мы будзем побач яго і надалей"- зазначыў кіраўнік хуткай мальтыйскай дапамогі Ульріх Матэі.







All the contents on this site are copyrighted ©.