2006-09-05 13:59:25

У Бельгіі будуць вучыць на імамаў і выкладчыкаў ісламу.


У каталіцкім універсітэте бельгійскага горада Лювен будуць вучыць на імамаў і выкладчыкаў іслама.
Пілотны праэкт на 2006-2007 навучальны год прапануе навучанне для ўсіх жадаючых, пасля заканчэння якога слухачы атрымаюць універсітэтскі сэртыфікат.
Фінансавую падтрымку інстытуту імамаў, як і іншым афіцыйным рэлігійным арганізацыям Бельгіі, аказвае дзяржава. Навучанне на курсах іслама часткова фінансуе Міністэрства вышейшай адукацыі франкамоўнай грамады Бельгіі.
Наша даведка: У Бельгіі жыве каля 400 тысяч прыхільнікаў іслама, большасць з якіх паходзяць з мусульманскіх краінаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.