2006-09-05 14:19:22

У Анкары каталіцкі святар-немец пачаў праводзіць спецыяльныя курсы па нямецкай мове для турэцкіх імамаў. Гэта выклікана жаданнем культурна-рэлігійнага набліжэння ісламскіх рэлігійных дзеячаў , што працуюць для паствы ў Германіі.


Як расказвае журналістам ксёндз Фелікс Кернер, у Нямеччыне многія мусульманскія святаслужыцелі ізаляваныя, жывуць у нейкім культурным гета. Праграма, прапанаваная
ім, павінна дапамагчы туркам лепш адаптавацца і разумець рэчаіснасць. Ініцыятыву святара, падтрыманага нямецкім пасольствам, горача адобрыў таксама і дэпартамент па справах рэлігій Турцыі. Акрамя мовы, курсы знаёмяць са звычаямі і заканадаўствам Германіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.