2006-09-04 14:17:32

Заключная частка інтэрв'ю са Свяцейшым Айцом.


Як мы ўжо паведамлялі ў нашых папярэдніх праграмах, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° 5 жніўня бягучага года даў інтэрв’ю, заключную частку якога мы зараз прапануем вашай увазе ў нашым перакладзе на беларускую мову. Пытанні Свяцейшаму Айцу задавалі карэспандэнты “Баварскага Радыё”, “Паўднёва-нямецкага радыё”; “Нямецкай хвалі” і “Радыё Ватыкана”.
Пытанне: Свяцейшы Айцец, жанчыны ў Каталіцкай Царкве вельмі актыўны ў розных галінах. Ці ж не павінны іхні ўклад зрабіцца больш бачным, у тым ліку і пры пасрэдніцтве пасадаў з больш высокай адказнасцю?
Адказ Бенедыкта XVI°: На гэтую тэму, зразумела, шмат гаворыцца. Як Вам вядома, на падставе нашай веры, на падставе рашэння Калегіі Апосталаў мы не маем права высвячаць жанчын у святары. Але, разам з тым, не трэба думаць, што ў Царкве адзінай магчымасцю адыгрываць важную ролю ёсць святарства. У Цaркве ёсць мноства абавязкаў і функцый: пачынаючы ад сёстраў Айцоў Царквы і Сярэднявечча, калі вялікія жанчыны адыгралі пэўную ролю, і працягваюць гэта рабіць у нашы дні. Прыпомнім Хільдэгарду фон Бінген, якая актыўна выказвала свoй пратэст біскупам і Папам; прыпомнім Кацярыну Сіенскую і Брыгітту Шведскую. I ў нашы часы жанчыны – і мы разам з імі – павінны шукаць сваё мейсца. Сёння яны ў значнай колькасці прысутныя і ва ўстановах Святога Пасада. Але існуе юрыдычная праблема – праблема юрысдыкцыі: згодна Кодэксу, права прыймаць юрыдычныя рашэнні замацавана за святарамі. З гэтага пункту гледжання, ёсць і абмежаванні, але я меркую, - зазначыў Папа, - што самі жанчыны, з іх моцай і рашучасцю, з іх, я б сказаў, “перавагай”, “з духоўным патэнцыялам”, здолеюць знайсці ўласнае месца. А мы павінны імкнуцца слухаць Бога, каб не супярэчыць гэтаму, але, наадварот, радавацца таму, што жаночы элімент займае ў Царкве адпаведнае мейсца, пачынаючы з Маці Божай і Марыі Магдаліны.
Наступнае пытанне: Свяцейшы Айцец, з нядаўніх часоў зноў пачалі весці гаворку аб прыцягальнасці каталіцтва. У чым жыццёвая сіла і патэнцыял гэтай такой старажытнай установы?
Адказ Бенедыкта XVI°: На маю думку, ужо пантыфікат Яна Паўла II°: прыцягнуў увагу людзей і аб’яднаў іх. Падзеі, злучаныя з яго смерцю, застаюцца, з гістарычнага пункту гледжання, чымсці непаўторным: сотні тысяч людзей прыйшлі на плошчу Святога Пятра, гадзінамі стаялі і, хаця ж сілы павінны былі пакінуць іх, унутраныя сілы падтрымлівалі іх. I пазней мы перажылі нешта падобнае ў дзень урачыстага пачатку майго пантыфіката, а потым у Кёльне. Прыгожа тое, што грамадскі вопыт, робіцца ў той жа час вопытам веры, што грамадскі вопыт не перажываецца толькі ў нейкім пэўным месцы, але робіцца больш жывым, асвятляючы каталіцтва яркім святлом у месцах асаблівага выяўлення веры. Безумоўна, гэта павінна працягвацца і ў штодзённым жыцці. Абодве рэчы павінны крочыць разам. З іншага боку, вялікія моманты, у якія мы адчуваем, як прыгожа знаходзіцца тут, Пан сярод нас, а мы – вялікая суполка, сабраная разам і пераўзыходзячая ўсе межы. Але тут патрэбна, зразумела, чэрпаць жаданне, каб вытрымаць цяжкую пілігрымку штодзённасці, жыць, адштурхоўваючыся ад гэтых іскравых кропак і арыентуючыся на іх, а таксама быць здольнымі запрашаць іншых ў гэту суполку, якая пілігрымуе. Я жадаю выкарыстаць нагоду, каб сказаць наступнае: я адчуваю вялікую нязручнасць з-за таго, што робіцца пад час падрыхтоўкі да майго візіту. Мая хата нанова пафарбавана, адна з прафісыянальных вучэльняў узвяла вакол яе новы плот. Адзін эвангелік – настаўнік рэлігіі – таксама працаваў над плотам маёй хаты. I гэта толькі невялікія дэталі, але яны з’яўляюцца знакам аграмаднай працы. Я лічу гэта незвычайным і не прыпісваю гэта самому сабе, але разглядаю як знак жадання быць далучаным да суполкі веры і служыць адзін аднаму. Выяўляць салідарнасць па натхненню ад Пана: вось што мяне кранае, і я хацеў бы падзякаваць за гэта ад усяго сэрца.
Наступнае пытанне журналіста: Свяцейшы Айцец, Вы прыпомнілі аб вопыце суполкі. Ваша падарожжа ў Германію – другое пасля Вашага абрання. Пасля Сусветнага дня моладзі і, магчыма, зусім інакш, пасля чэмпіяната па футболу, сітуацыя пэўным чынам змянілася. Застаецца ўражанне, што немцы болей адкрыліся да свету, зрабіліся больш цярплівымі, болей радоснымі. Чаго б вы яшчэ пажадалі нам, немцам?
Адказ Бенедыкта XVI°: Ну, я б сказаў, што ўжо з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны нямецкае грамадства пачало ўнутрана пераўтварацца, пачаў пераўтварацца нямецкі менталітэт, яшчэ больш узмоцнены аб’яднаннем. Мы болей глыбока далучыліся да сусветнага грамадства і, безумоўна, адчулі ўплыў яго менталітэта. Такім чынам усплываюць і тыя аспекты нямецкага характара, якіх іншыя ад яго не чакалі. Нас акрэслівалі як нязменна дысцыплінаваных і стрыманых, і гэта не без падстаўна. Мне вельмі падабаецца і тое, што лепей выявілася сёння і што бачаць усе: немцы не толькі стрыманы, пунктуальны і дысцыпліянаваны, яны, разам з тым, спантанныя, вясёлыя і гасцінныя. Гэта выдатна. Вось чаго я чакаю: каб гэтыя якасці павялічваліся і надалей і каб немцы мелі натхненне і трываласць у хрысціянскай веры.
Наступнае пытанне: Свяцейшы Айцец, Ваш папярэднік абвясціў блаславёнымі і святымі велькую колькасць хрысціянаў. Ёсць такія, што мяркуюць, што іх нават зашмат. У сувязі з гэтым пытаюся: беатыфікацыі і кананізаціі ўносяць у Царкву нешта новае толькі ў тым выпадку, калі яны могуць лічыцца сапраўднымі прыкладамі. Германія дае адносна невялікую колькасць святых і блаславёных у параўнанні з іншымі краінамі. Ці ж магчыма зрабіць нешта для развіцця гэтага пастырскага аспекта, каб патрэба ў беатыфікацыях і кананізацыях прыносіла сапраўдныя пастырскія вынікі?
Адказ Бенедыкта XVI°: Напачатку я лічыў, што вялікая колькасць беатыфікацый заледзве не давіла на на нас і што, магчыма, трэба было б быць больш асцярожнымі: абіраць тых, што больш ясна ўспрыймаюцца розумам. У той час я дэцэнтралізоўваў беатыфікацыі, каб кожны раз лепей выдзяляць гэтых людзей у месцах, да якіх яны належаць. Магчыма, нейкі святы з Гватэмалы не цікавіць вернікаў у Германіі і, наадварот, святы з Альтеттінга, хутчэй за ўсё, не зацікавіць Лос-Анджелес і гэтык далей, ці ж гэта не так? Акрамя таго, я лічу, што гэта дэцэнтралізацыя знаходзіцца ў гармоніі з калегіальнасцю біскупаў і біскупскімі калегіальнымі структурамі, што яна адпавядае менавіта таму, каб падкрэсліць: у розных краінах ёсць свае прыклады да наследвання, якія асабліва дзейсныя ў гэтых краінах. Я таксама заўважыў, што беатыфікаціі ўзрушваюць на месцах шмат людзей, якія кажуць: “Нарэшце адзін з нас!”. Яны звяртаюцца да іх , натхняюцца імі. Блаславёны належыць ім, і мы задаволены, што іх так шмат. А тое, што мы, з развіццём сусветнага грамадства, таксама болей аб іх ведаем, - гэта цудоўна!. Але важней за ўсё, што і ў гэтай галіне пануе разнастайнасць. Важна тое, што мы ў Германіі знаёмімся з уласнымі ўзорамі для падабенства і задаволены гэтым. Разам з гэтым здзяйсняюцца кананізаціі больш выбітных людзей, якія маюць значэнне для ўсёй Царквы. Я, - працягнуў сваю думку Папа, - сказаў бы, што асобныя Біскупскія канфярэнцыі павінны абіраць, павінны вырашаць, што мае рацыю гаварыць нам нешта важнае, павінны выдзяляць гэтыя асобы – не занадта шматлікія – якія пакідаюць глыбокі след. Гэта магчыма рабіць пры дапамозе катэхізацыі, казанняў, магчыма было б стварыць фільм, і я ўяўляю сабе выдатныя фільмы. Мне, безумоўна, вядомы толькі Айцы Царквы: фільм аб св.Аўгустыне, аб Рыгоры Назьянзіне – гэта дасканала непаўторны вобраз: ён стала ўцякаў ад таго, што здавалася яму занадта вялікім. Трэба паведамляць і назіраць: вакол нас – не толькі дрэнныя сітуацыі, аб якіх зрабілі так многа фільмаў. Бо ёсць таксама і дзіўныя гістарычныя асобы, зусім не нудныя, але вельмі актуальныя. У вогуле, трэба імкнуцца не абцяжарваць шмат людзей, але знаёміць іх з многімі асобамі, якія актуальныя для сучаснасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.