2006-09-02 11:45:29

Заява Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі, якая тычыцца адносінаў з УПЦ МП.


Управа Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі 29 жніўня абвергла інфармацыю аб тым, што нібыта вернікі аднаго з мястэчак Ужгародскай вобласці пераходзяць пад юрысдыкцыю УПЦ МП. “Афіцыйна паведамляем, што ў сяле Концава Ужгародскага раёна існуе Свята-Успенская суполка УГКЦ і ні адзін яе вернік не перайшоў у Праваслаўную Царкву”, - гаворыцца ў заяве епархіі. Аб гэтым паведамляе Заходняя Iнфармацыйная карпарацыя і афіцыйны сайт УГКЦ у артыкуле пад назвай: “Каму карысна няпраўда? Ці яшчэ раз аб “масавым пераходзе” грэка-католікаў у Маскоўскі Патрыярхат”.
Раней на афіцыйным сайте Украінскай Праваслаўнай Царквы (МП) і ў закарпатскім друку з’явілася інфармацыя аб тым, што Свята-Успенская грэка-каталіцкая суполка сяла Концава перайшла ва УПЦ МП.
Епархія абвергла і іншую інфармацыю, распаўсюджаную на тым самым сайте 22 жніўня бягучага года. Гутарка ідзе аб храмавым свяце адной з цэркваў Ужгарада. “У інфармаціі няма ніводнага напаміну аб тым, што царква Перамянення была пабудавана католікамі ў 1678 годзе, адноўлена ў 1802 годзе і з’яўлялася грэка-каталіцкай да 1949 года, - гаворыцца ў заяве. – За тое паведамляецца, што “у 1992 годзе на яе пачалі прэтэндаваць католікі і пры ўдзеле мясцовых ворганаў улады храм некалькі разоў рабаваўся”. Гэта відавочная непраўда, якая нават не патрабуе каментарыяў”, - зазначаецца на афіцыйным сайте Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.