2006-08-31 14:51:49

Сусветная рада Цэркваў абмяркоўвае становішча на Блізкім Усходзе.


Асноўнай тэмай паседжання Цантральнага камітэта Сусветнай рады Цэркваў будзе сітуацыя на Блізкім Усходзе. Паседжанне Рады праходзіць з 30 жніўня да 6 верасня ў Женеве.
“Мы ўпэўнены, што надыйшоў час для Сусветнай рады Цэркваў пашырыць дапамогу экуменічнаму руху на Блізкім Усходзе”, - зазначыў генеральны сакратар Рады пастар Самуэль Кобія, які недаўна вярнуўся з падарожжа па Лівану, Iзраілю і Палестыне. Па яго меркаванню, удзел Сусветнай рады Цэркваў ў дапамозе Блізкаму Усходу павінен быць максімальным і павінен праходзіць у супрацоўніцтве з Каталіцкай Царквой.
Сярод іншых тэмаў, якія будуць абмяркоўвацца на паседжанні – барацьба з распаўсюджваннем СНIДУ, эканамічная справядлівасць, становішча дзяцей у некаторых краінах Афрыкі.
Спатканне праходзіць пад старшынствам лютэранскага пастара з Бразіліі Вальтэра Алтмана.







All the contents on this site are copyrighted ©.