2006-08-30 14:44:46

Зацверджана Конвенція ААН для інвалідаў.


Пасля пяці гадоў перагавораў удзельнікі Спецыяльнага камітэта ААН узгоднілі Канвенцыю аб абароне і заахвочванні праў і годнасці інвалідаў. Новае міжнароднае пагадненне было прынята ў мінулую пятніцу 25 жніўня. Генеральны сакратар ААН Коффі Аннан выказаў надзею, што прыняцце Канвенціі будзе адзначаць новую эру, у якой інваліды будуць мець роўныя з усімі права і магчымасці.
Кофі Аннан заклікаў дзяржавы-члены ААН ратыфікаваць канвенцыю і забяспечыць яе выкананне.
Канвенцыя мае 40 артыкулаў, накіраваных на забяспечэнне праў інвалідаў, зліквідаванне дыскрымінаці ў адносінах да іх, забяспечэнне іх права на працу, ахову здароў’я, адукацыю і поўны ўдзел у жыцці грамадства, асабістую недатыкальнасць, свабоду ад эксплуатаціі і злоўжыванняў і іншыя правы.
На сёняшні дзень каля 600 млн чалавек, якія складаюць 8% усяго насельніцтва зямлі, маюць розныя тыпы фізічных, разумовых і сэнсарных недахопаў.
Да прыняцця згаданай Канвенціі права інвалідаў ніколі не былі замацаваны ў адзіным міжнародным прававым дакуменце.







All the contents on this site are copyrighted ©.