Хрысціяне Турцыі рыхтуюцца да ўрачыстасці: пасля рэстаўрацыі на востраве возера Ван
будзе адкрыта , прычым прэм'ер-міністрам Турцыі Эрдаганам, старажытная Армянская царква.
На цырымонію запрошаныя шматлікія госці, у першую чаргу рэлігійныя дзеячы і міністр
культуры Арменіі, прадстаўнікі армянскай хрысціянскай грамады Францыі разам з французскімі
дзеячамі культуры, з улікам таго, што Францыя прыняла закон аб прызнаванні генацыду
армянаў напачатку 20 стагоддзя з боку асманаў. Аб'яўляючы аб падзеі, міністр
культуры Турцыі Аціла Гоч зазначыў:"Гістарычная царква Ахтамар расчыніцца перад цэлым
светам. Запрашаем турыстаў, каб адусюль прыязджалі і глядзелі на гэтую прыгажосць,
для аднаўлення якой мы выдаткавалі 4 трыльёны з дзяржбюджэту.