2006-08-29 11:16:21

У Польшчы жадаюць аднавіць смяротнае пакаранне.


Адзін в самых уплывовых каталіцкіх ерархаў Польшчы, арцыбіскуп Люблінскі Язэп Жычынскі, выступаючы перад пілігрымамі, якія сабраліся каля галоўнай святыні палякаў – кляштара на Яснай гарэ ў Чанстахова, рэзка асудзіў ініцыятыву адной з партый правячай кааліцыі аб аднаўленні смяротнага пакарання ў краіне.
Сцвярджаецца, што такі падыход нібыта адпавядае навуцы Каталіцкай Царквы. У гэтым кантэксце арцыбіскуп Жычынскі нагадаў аб існаванні энцыклікі “Evangelium Vitae” Яна Паўла II, у якой гаворыцца аб святасці і недатыкальнасці чалавечага жыцця, і падкрэсліваецца, што пакаранне нават самых небяспечных злачынцаў не павінна прадугледжваць пазбаўлення іх жыцця.
Не так даўно адна з партый правячай кааліцыі “Ліга польскіх семьяў”, якая лічыць што кіруецца навукай Каталіцкай Царквы, выступіла з прапановай зноў увесці ў Польшчы смяротнае пакаранне для забойцаў і педафілаў. Як заяўляюць прадстаўнікі згаданай партыі, яны ўжо сабралі 500.000 подпісаў грамадзянаў краіны, якія неабходны для правядзення агульнанацыянальнага рэферэндума па дадзенай праблеме.







All the contents on this site are copyrighted ©.