2006-08-29 11:11:13

Свяцейшы Айцец прыняў канцлера Германіі.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт ХVI° прыняў у мінулы панядзелак раніцай у сваёй летняў рэзідэнцыі Кастэльгандольфо канцлера Германіі Ангелу Меркель.
“Гэта было вельмі плённае спатканне”, - заявіла спадарыня Меркель. Пры гэтым яна дадала, што пад час сустрэчы абмяркоўваўся крызіс на Блізкім Усходзе. Акрамя таго, гутарка ішла аб хрысціянскіх каранях Еўрапейскай канстытуцыі, якая зноў будзе разглядацца краінамі Еўрапейскай суполкі ў будучым годзе.
Канцлера Германіі суправаджалі шесць супрацоўнікаў, сярод якіх спадар Крыстаф Хойсген, які займаецца падрыхтоўкай назначанага на 9 – 14 верасня падарожжа Папы на Радзіму.
Перад аўдыенцыяй спадарыня Меркель дала некалькі інтерв’ю, у якіх асаблівым чынам падкрэслівала, якой ёсць важнай для яе вера і як глыбока яна паважае Царкву і яе галоўнага ерарха. Пры гэтым канцлер адзначала, што ёй вельмі блізкія “хрысціянскія меркаванні Бенедыкта ХVI° аб чалавеку”. Меркель сказала журналістам, што чакае ад Папы “выступлення ў абарону права чалавека на захаванне сваёй годнасці, супраць вайны і насілля, за мір і свабоду”. У гэтым сэнсе, як адзначыла канцлер, Свяцейшы Айцец бачыцца ёй “сапраўдным будаўніком мастоў паміж канфесіямі, рэлігіямі і кантынентамі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.