2006-08-28 15:36:08

Прыпамінаючы святога Аўгустына, Дзень анёла якога каталіцкая Царква адзначвае ў панядзелак, 28 жніўня, і ягоную маці, св .Моніку, Папа Бенедыкт 16 звяртаўся са словам да вернікаў у прайшоўшую нядзелю.


З прывітання да дзетак з Чарнобыльскай зоны - гасцей італьянскай каталіцкай дабрачыннай асацыяцыі горада Ардэя - мы хочым распачаць расказ пра чарговую сустрэчу Папы з вернікамі (Голас Папы),што прыбылі ў ягоную загарадную рэзідэнцуыю у Кастэльгандольфа. Сваё навучанне Папа прысвяціў святым 4 стагоддзя:
"Дарагія браты і сёстры! Прыпомнім сёння святых Моніку і яе сына Аўгустына, - бо іхнае сведчанне можа быць добрым суцяшэннем і дапамогаю сучасным сем'ям.-кажа Папа.- Моніка, народжаная ў Тагасце, які зараз адносіцца да Алжыру, ў хрысціянскае сям'і, пражыла ўзорным чынам сваё пакліканне, якім было мацярынства і сужонства. Моніка дапамагала свайму мужу Патрыцыю раскрыць прыгажосць веры ў Езуса Хрыста і ў сілу эвангельскае любові, здольнай перамагаць зло дабром. Пасля ягонай заўчаснае смерці Моніка адважна прасвяціла сябе выхаванню 3-х дзяцей, прычым маленькі Аўгустын са сваім несупакойлівым характарам дастаўляў маці найболш клопатаў і праблем. Як потым казаў сам святы, ягоная маці нарадзіла яго двойчы: маючы на ўвазе вельмі доўгія напружанні менавіта 2-га, духоўнага нараджэння. Яна малілася і плакала, але потым атрымала вянець радасці, убачыўшы сына не толькі прыняўшым веру і ўзяўшым хрост, але й прысвяціўшым сабе поўняю служэнню Хрысту. Колькі цяжкасцей ёсць таксама і сёння ў сямейных адносінах, - усклікнуў Папа,- Колькі матак сёння пакутуюць дзеля таго, што іхныя дзеці выбіраюць памылковыя дарогі! Моніка, жанчына мудрая і трывалая ў веры, запрашае іх не губляць смеласці, але працягваць несці пакліканне жонак і маці, трымаючы нерухома давер да Бога і ўхапіўшыся з настойлівасцю за малітву.
Што тычыцца Аўгустына, усё ягонае жыццё было пранікнута страсным пошукам праўды. Урэшце, не без унутраных хістанняў, ён адкрыў у Хрысце сэнс і аддаўся поўняю Яму і усяе чалавечае гісторыі. Дык няхай с.Аўгустын, які ў шчырасці пазнаў глыбіню сустрэчы з Хрыстом , дасць маладым паглыбіцца ў Яго і ўсім маладым, што сёння маюць такую смагу шчасця шукаюць яго, праходзячы памылковымі пачуццямі і губляючыся ў тупіках жыцця.
Вось так пранікнёна заклікаў апякунства святых маці і сына: Аўгустына і Монікі - для маладых пакаленняў Папа Бенедыкт. Потым ён павітаў прысутных у розных мовах і надаў сваё Апостальскае блаславенства. Асаблівым чынам Папа прывітаў палякаў, прыгадаўшы, што напярэдадні ў Чаестахове была адноўленая Яснагорская прысяга польскага народу. Бенедыкт 16 выказаў у прыватнасці спадзяванне , што гэтая прысяга, з якой нарадзілася шмат духоўных каштоўнасцей, будзе і надалей натхняць усіх дзяцей Польскага каксцёлу. Але паслухайце ягоныя словы самі. паважаны слухач! (Голас Папы)







All the contents on this site are copyrighted ©.