2006-08-26 13:35:00

Умацаваць надзею дапамагае ўдел у Боскай Літургіі. Папа Бенедыкт 16 падкрэслівае магчымасць Божае ласкі падчас святой Імшы ў спецыяльным пасланні да ўдзельнікаў Італьянскага літургічнага Тыдня ў г. Варезе.


Удзел у Літургіі вызваляе чалавечае сэрца ад штодзённай трывожнасці ды зноў і зноў надае ўпэўненасць.Момант Эўхарыстыі дае радасць надзеі на лепшы свет, радасць жыцця ў Царкве, радасць быць любым, дараваным і выратаваным Богам. Менавіта Багаслужба дазваляе вернікам адчуць любоў Бога і тым ўмацавацца ў надзеі,- пра што гаворыцца і ў першай Энцыкліцы Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоў". У сваім цяперашнім пасланні да сабраных у Варезе Папа спасылаецца на 17 параграф свайго навучання:
" -- У царкоўнай Літургіі, у малітве, у жывой грамадзе вернікаў мы адчуваем любоў Божую, Ягоную прысутнасць, навучаемся бачыць Яго ў нашай абыдзёнцы."
У пасланні да вернікаў і святароў Папа натхняе:" ...неабходна дапамагчы верніку зразумець, што дла захавання, умацавання і перадачы надзеі ён мае зноў і зноў прымаць удзел у Літургіі і адчуваць Уваскрослага Хрыста".







All the contents on this site are copyrighted ©.