Працягваецца адзначэнне юбілею - 450-годдзя з дня смерці заснавальніка таварыства
Ісусавага Ігната Лайолы.
Кардынал-езуіт Томаш Шпідлік адкрыў у Гішпаніі - на радзіме святога - Сусветную
сустрэчу духоўных практыкаванняў Ігната Лайолы.Чэскі герарх у 1995 годзе ўвёў
традыцыю рэкалекцый (духоўных практыкаванняў) для Папы Яна Паўла 2 і членаў Рымскай
курыі. Кардынал Шпідлік з'яўляецца знаным экспертам ў галіне ўсходняй хрысціянскай
духоўнасці. Ён састаіць членам Кангрэгацыі кананізацыі святых, а таксама Кангрэгацыі
Інстытутаў : пасвячанага жыцця і зграмаджанняў апостальства. Томаш Шпідлік нарадзіўся
ў 1919 годзе ў мястэчку Босковіче, што зараз знаходзіцца на тэрыторыі Чэхіі. У часе
нямецкай акупацыі ён ўступіў у Ордэн езуітаў. У 1949 годзе адбылася ягонае рукапалажэнне
на святара. У кастрычніку 2002 году айцец Томаш Шпідлік быў уведзены у годнасць кардынальскую.
Прыгадаем, што у 1990 годзе айцец-езуіт Томаш Шпідлік быў названы "чалавекам дзесяцігоддзя"
Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам Паўночнай Караліны.