2006-08-25 09:03:01

У італьянскім горадзе Ассізі будуць маліцца за мір ва ўсім свеце.


Праз 20 гадоў пасля Сусветнага дня малітваў аб міры, вядомы італьянскі горад Ассізі зноў зробіцца месцам правядзення межрылігійнага спаткання і малітвы. Адбудзіцца гэта 4-5 верасня.
Iдэя правядзення першага Сусветнага дня малітвы аб міры на радзіме св.Францішка Ассізскага ў верасні 1986 года належала Свяцейшаму Айцу Яну Паўлу II. Тады гэта надзвычайная падзея сабрала многіх прадстаўнікоў сусветных рэлігій – ад Далай-ламы да англіканскага арцыбіскупа Кентерберы.
Першае спатканне было пачаткам цэлай серыі падобных акцый, да якіх у значнай ступені далучылася суполка св. Эўгідыя. Эстафету Ассізі падтрымалі буйнейшыя гарады Iталіі і многія еўрапейскія сталіцы і таксама Вашынгтон.
Тэмай наступнай міжрэлігійнай сустрэчы, якую арганізуе суполка св. Эўгідыя і Біскупская канфярэнцыя Умбрыі, ёсць “Дыялог рэлігій і культур у справе міра ва ўсім свеце”.
“У час, які адзначаны тэрарызмам і войнамі, але і ў час высілкаў у справе дыялога і прымірэння, рэлігіі належыць важная роля ў грамадскім жыцці. Цяпер рэлігіям пагражае сур’ёзная бяспека пераўтварэння ў зброю тэрарызма”, - адзначаецца ў заяве суполкі св. Эўгідыя. Менавіта таму, галоўным аспектам сучаснага міжрэлігійнага дыялога будзе з’яўляцца разпрацоўка шляхоў пераадолення канфліктаў цывілізацый і стварэнне новага грамадства, пазбаўленага, па магчымасці, праблемаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.