2006-08-25 14:24:42

24 жніўня ў славутай кіеўскай Сафіі адбылася вялікая Багаслужба у інтэнсіі росквіту Украіны з нагоды нацыянальнага Дня незалежнасці. Маліліся побач й кіраўнікі дзяржавы спадары Януковіч і Юшчанка.


У малебне прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій: патрыярх Кіеўскі і усяе Русі-Урайны Філарэт, кардынал Любамір Гузар- арцыбіскуп УГКЦ, вярхоўны прадстаяцель Укр. Аўтакефальнай праваслаўнай Царквы Мефодзі, упраўляючы справамі Украінскай праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату архіепіскоп Мітрафан, галава Украінскай дыяцэзіі Армянскай апостальскай Царквы Грігоріс Буніацян.
Маліліся за сваю бацькаўшчыну вернікі розных цэркваў, члены ўраду, народныя дэпутаты, прадстаўнікі выканаўчай улады і розных грамадскіх рухаў і арганізацый. Хай Бог пачуе іхнюю шчырую малітву !







All the contents on this site are copyrighted ©.