2006-08-24 17:05:16

Прыкладна 2 з паловай тысячы людзей - ахвяраў вайны - гатовы прыняць пілігрымскія цэнтры братоў- францішканаў у Бетлееме і Ерусаліме.


Ужо тут знайшлі прытулак уцекачы з зоны узброеннага канфлікту - жыхары Хайфы, Акры,Сафета, Метулы. Як расказаў журналістам вікары Францішканскай кустодыі ў Святой Зямлі айцец Арцеміо Віторес, ад 20 ліпены ў дамах братоў жывуць паўтары тысячы хрысціянаў зоны. На ягоную думку, гэта тое, чаго чакаў святы Францішак Асізскі ад сваіх законнікаў . "Кутодыя Святой Зямлі прадстаўляе свае будынкі і сродкі ў распараджэнне гэтых напалоханых людзей і робіць ўсё, каб арабскія хрысціяне, якіх мы лічым братамі, асабліва дзеці, адчувалі сябе як дома",- расказаў айцец Артэміо.







All the contents on this site are copyrighted ©.