2006-08-24 15:04:25

1 верасня Папа паедзе ў санктуарый Святога Твара Езуса ў Манопелло (Iталія)."Святы Твар Езуса” – назву якога мае санктыарый – гэта лёгкі покрыў памерамі 17 на 25 см з выявай мужчынскага твара з доўгімі валасамі і барадой. На ім няма слядоў пігментацыі. Таму размова ідзе аб нерукатворнай выяве.


1 верасня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° накіруецца ў пiлiгрымку ў Санктуарый Святога Твара Езуса ў Манопелло, які знаходзіцца ў італьянскай правінцыі Пескара, у вобласці Абруццо. Папа паляціць туды верталётам. Суправаджаць яго будуць арцыбіскуп Кьеті-Васто – монс. Бруно Форте; арцыбіскуп Пескары-Пенне – монс. Томазо Валентінеті; арцыбіскуп Ланчано-Ортоны – монс. Карло Гіделлі і біскуп Травенто – монс. Доменіко Скотті.
Сустракаць Свяцейшага Айца будуць айцы-капуцыны, якія апякуюцца санктуарыям, а таксама святары і вернікі арцыдыяцэзіі Кьеті-Васко.
“Святы Твар Езуса” – назву якога мае санктыарый – гэта лёгкі покрыў памерамі 17 на 25 см, з выявай мужчынскага твара з доўгімі валасамі і барадой. На ім няма слядоў пігментацыі. Таму размова ідзе аб нерукатворнай выяве. Даследванні нямецкага айца-езуіта Генрыха Пфайфера дазваляюць даволі праўдападобна прасачыць гісторыю гэтай рэліквіі. Перад усім трэба адзначыць, што яна мае абсалютнае падабенства да славутага Турынскага цалуна, што дазваляе меркаваць, што абедзве выявы належаць да таго самага перыяду. Аб тым, што адбылося з гэтай маленькай хусткай пасля Уваскрасення Езуса, а.Пфайфер прапануе две гіпотэзы. Згодна першай, хустка дасталася Багародзіцы, Якая ўзяла яе ў Эфес. Потым яна перайшла да ап. Яна. Згодна з іншай версыяй, хустка, якая пакрывала твар Хрыста, знаходзілася разам з Турынскім цалуном і была аддзеленая ад яго толькі праз некалькі стагоддзяў. Маецца шмат гістарычных спасылак, якія паведамляюць аб шляхах святой хусткі да ўручэння яе пад апеку айцоў-капуцынаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.