2006-08-23 15:34:26

У сераду Папа Бенедыкт 16 правёў чарговую Агульную аўдыенцыю для Божага народу, што прыбыў у Ватыкан з розных куткоў свету. Вернікі-католікі і госці, што сабраліся ў Залі аўдыенцый, праслухалі працяг навучання аб апостальскім пасланні.


Папа зноў засяродзіўся на абліччы апостала Яна, удакладніўшы, што ягонае імя ажно 4 разы прыпамінаецца ў аўтарскай кнізе Адкрыцця ці Апакаліпсіса. RealAudioMP3
Прыгадаем, што Апакаліпсіс завяршае Новы запавет. Аўтар пачынае яго прадстаўленнем: "Адкрыццё Ісуса Хрыста,
якое даў Яму Бог, каб паказаў
рабам сваім, што мусіць стацца ў хуткім часе, і даў знак, паслаўшы праз
Анёла Свайго рабу свайму Яну."
У сваім паясніванні Папа сёння падкрэсліў, што аўтар сведчыць жывое пастырскае спачуванне да пераследаваных хрысціянаў, якіх заклікае заставацца моцнымі вераю і не паддавацца духу "свету гэтага". Як патлумачыў Свяцейшы Айцец, гаворка, у канчатковым выніку, і ў кнізе Адкрыцця ідзе аб сэнсе чалавечае гісторыі, пачатай са смерці і уваскрасення Хрыста Езуса. Яснавідзячы з Патмаса, як яшчэ называюць гэтага аўтара Святога Пісьма, расказвае, што менавіта тут , на востраве ў Эгейскім моры, куды прыйшоў прапаведваць, ён быў ахінены экстазам і атрымаў грандыёзныя бачанні і пачуў надзвычайныя Словы. Гэта нямала паўплывала на ўсю гісторыю Царквы і цэлую культуру заходняга свету. Адно з цэнтральных бачанняў - Ягнятка як бы заколатае, што мае 7 вачэй і сем рагоў. Ён толькі варты ўзяць містычную Кнігу і зняць з яе пячаткі . Аўтар расказвае пра сябе, як пра таго, які плача, што нікога не знайшлося вартага расчыніць і чытаць Кнігу гэтую. Кніга,бадай, накіраваная і натхнёная драматычнай сітуацыяй у сямёх Цэрквах Азіі. "Магчыма, - працягвае Папа, - гэта ёсць намаўленнем да іх трымацца ў абліччы вялікіх цяжкасцей пры маўчанні Бога ў іхных выпрабаваннях, неразуменні і жорсткасці. Тое самае мы можам і сёння прымяніць у розных частках свету. Гэтыя цярпенні, якіх Царква не заслугоўвае, таксама, як і сам Ісус не заслугоўваў Свайго мучэння. Гэта, аднак, пакліканае выявіць злоснасць чалавека, які аддаецца на ўладу дрэннага , лічыць сябе вышэйшым за кіраўніцтва Божае. Толькі Ягнятка аказваецца здольным зразумець указанні Кнігі для жыцця хрысціянаў, для якіх Ягоная перамога над смерцю сталася абвяшчэннем і замаўленнем перамогі, якую і яны атрымаюць. "
"Жанчына, апраненая ў сонца і месяц пад нагамі яе. і на галаве вянок з 12 зорак"
- вось адна з галоўных фігур Апакалісіса. бо яна нараджае немаўлятку мужеска полу, а потым апісанне скінутага з нябёс дракона:
..."і скінены быў той змей вялізарны, вужака старавечны, называны д'яблам і сатаной, што зводзе з дарогі простай усенькі свет, - скінены на зямлю і разам з ім анёлыягоныя..."
"Тым самым, - навучае Папа, - Ян жадае ўсяліць ў душы веру і мужнасць, прапанаваць шлях трывалай надзеі, укарэненай суцэльна ў Богу і ў Хрысце Ісусе. Эвангеліст Ян у Апакаліпсісе накіроўвае погляд вернікаў да ззяючага далягляду, які ўвенчаны бачаннем Нябеснага Ерусаліму."
Напрыканцы Папа павітаў усіх сабраных у так спякотны дзень ў залі Паўла 6 у розных мовах. мы вырашылі перадаць сёння фрагменты з прывітання да пілігрымаў з Польшчы, са Славакіі і з Літвы.(Голас Папы)
На заканчэнне ўсе хрысціяне атрымалі Апостальскае блаславенне, якое дасылаем і вам, паважаныя слухачы.











All the contents on this site are copyrighted ©.