2006-08-22 11:21:42

Увесь гэты тыдзень азначаны святам Унебаўзяцця Дзевы Марыі, якое каталіцкая Царква па цэлым свеце адзначыла 15 жніўня. У Беларусі тытул гэтага свята носяць шмат якія касцёлы. Сярод іх і парафіяльная святыня ў мястэчку Краснае на дарозе з Менска да Маладзечны.


Мураваны трохнававы касцёл быў будаваны з жоўтае цэглы, адбылася гэта ў годзе 1911-м. Святыню кансакраваў Віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі ў 1931-м. Пасля 2 сусветнай вайны лёс гэтае царквы склаўся леп, чым у суседніх Маладзечне, Дубраве, Іллі, Заслаўі і Радашковічах. Там святыні ці то былі разбураныя, ці то выкарыстоўваліся для далёка несакральных мэтаў. Толькі касцёл у Красным ніколі не зачыняўся, а як ён стаўся найбліжэйшым да сталіцы, дзе амаль паўстагоддзя не было аніводнага дзеючага касцёлу, дык быў і для мінчанаў цэнтрам рэлігійнага жыцця. У Красным можна было прымаць святыя Сакраманты, удзельнічаць у святой Імшы.. Як сведчаць тыя, камудавялося жыць у часы рэлігійнага пераследу, менавіта дзякуючы святыні Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным удалася спраўдзіць сваю веру двум пакаленням католікаў.
Сёлета ў парафіяльнай урачыстасці ў Красным ўзяў удзел Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі біскуп Аентоні Дзямянка, а таксама святары навакольных парафій. Пробашч ад многіх гадоў Красненскай парафіі ксёндз Пётр Пятрага шчыра павітаў усіх , хто прыбыў у гэты дзень у славутую ўтрывалую святыню. Гасцей было шмат : з наваколля, з Мінску і нават з-за мяжы. Касцёл не змяшчаў усіх вернікаў, якіх сабралася за паўтары тысячы.
На заканчэнне набажэнства адбылася асвячаннне плёну ўраджаю: садавіны, гародніны і лекавых траў, сабраных сёлета.







All the contents on this site are copyrighted ©.