2006-08-21 12:12:06

У Луцку прайшло экуменічнае спатканне.


У Луцку 13 жніўня каля помніка ў гонар двух тысячагоддзя хрысціянства прадстаўнікі валынскіх суполак УГКЦ, РКЦ і УПЦ КП разам адслужылі Акафіст да Найсвяцейшай Панны Марыі за еднасць Цэркваў. Iдэя экуменічнай малітвы належыць маладзёваму братству Біблійнай школы духоўнага ўдасканалення пры Луцкім катэдральным Святатроіцкім саборы УПЦ КП.
Як заявіў кіраўнік братства Андрэй Когут, “мы павінны навучыцца ўспрыймаць адзін аднаго такімі, якімі мы ёсць. Мэта такога супольнага малітоўнага спаткання таксама ў тым, каб пераадоліць стэрыятыпы і міжкафесіянальную варожасць. Пакуль што на наш заклік адгукнуліся толькі грэка- і рыма-католікі. I я, - дадаў спадар Когут, - ведаю, што праваслаўная моладзь РПЦ МП нармальна ставіцца да гэтага і моліцца, але ўласных сімпатый не выяўляе, бо баіцца рэакцыі скептычна настроенага духавенства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.