Другая частка інтерв'ю Свяцейшага Айца. Як мы ўжо паведамлялі ў нашых папярэдніх
праграмах, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° 5 жніўня даў інтэрв’ю, другую частку якога
мы зараз прапануем вашай увазе ў нашым перакладзе на беларускую мову. Пытанні Свяцейшаму
Айцу задавалі карэспандэнты “Баварскага Радыё”, “Паўднёва-нямецкага радыё”; “Нямецкай
хвалі” і “Радыё Ватыкана”.
Пытанне: На Германію, краіну Рэфармацыі, безумоўна, паўплывалі адносіны паміж рознымі
канфесіямі. Экуменічныя адносіны – гэта ўражаная рэчаіснасць, якая сутыкаецца з новымі
цяжкасцямі. Якія, на Ваш погляд, ёсць магчымасці палепшання адносінаў з эвангелічнай
Царквой і якія цяжкасці Вы бачыце на гэтым шляху? Адказ Бенедыкта XVI°: Напэўна,
трэба перад усім зазначыць, што эвангелічная Царква ў’яўляе сабой даволі разнастайную
рэчаіснасць. У Германіі, калі не памыляюся, ёсць тры вялікія суполкі: лютэране, рефарматы,
Пруская вунія. Акрамя таго, цяпер фарміруюцца шматлікія, так званыя, “свабодныя Цэрквы”,
а ва ўлонні “класічных” Цэркваў – рухі, такія як “Спавядаючая Царква” і гэтык далей.
Такім чынам, гутарка ідзе аб шматгалоссі, з якім мы жадаем супрацоўнічаюць і з якімі
павінны ўступіць у дыялог у пошуках еднасці, паважаючы гэтыя шматлікія галасы. Думаю,
- зазначыў Папа, - што ў першую чаргу ў нашым грамадстве трэба прыкласці намаганні,
усім разам, выдзяліць, знайсці і ажжыццявіць вялікія этычныя арыенціры, і такім чынам
забяспечыць этычную супольнасць грамадства, без якой яно не можа асягнуць палітычнай
мэты, а менавіта, агульнай справядлівасці, нармальнага супольнага жыцця, міра. I ў
гэтым напрамку ўжо асягнута шмат: мы ўжо па-сапраўднаму злучаны агульным хрысціянскім
фундаментам перад тварам вялікіх маральных выклікаў. Потым, зразумела, гутарка ідзе
аб сведчанні Бога ў міры, дзе Яго знаходзяць з цяжкасцю, як мы ўжо казалі, - сваім
сведчаннем мы падаем Бога ў асобе Езуса Хрыста і прапануем людзям дайсці да гэтых
вытокаў, без якіх мараль гіне і губляе арыенціры. Уласным сведчаннем мы паведамляем
радасць ад таго, што мы не адзіныя ў гэтым свеце. Толькі такім чынам магчыма радавацца
велічы чалавека, які не з’яўляецца няўдалым прадуктам эвалюцыі, але вобразам Божым.
Мы павінны дзейнічаць на двух узроўнях: на ўзроўні вышейшых этычных арыенціраў і на
ўзроўне, які з’яўляецца – адштурхаючыся ад іх і накіроўваючыся да нас, - прысутнасцю
Бога, канкрэтнага Бога. Калі мы так робім і, галоўнае, калі ў нашых асобных групах
мы не аддзяляемся ў веры, але заўсёды адштурхоўваемся ад яе найглыбейшых асноваў,
- тады мы, магчыма, не так хутка дойдзем да знешніх выяў еднасці, але прыйдзем да
ўнутранай еднасці, якая, калі гэта будзе пажадана Богу, калі-небуць прывядзе нас і
да знешніх формаў еднасці. Насупнае пытанне Папе: На тэму сямьі. Каля месяца таму
Вы наведалі Валенсію пад час Сусветнага дня семьяў. Тыя, хто слухаў вас уважліва –
як гэта імкнуліся рабіць мы, на Радыё Ватыкана, - заўважылі, што Вы ні разу не прамовілі
слоў “аднаполыя шлюбы”, “аборт”, “контрацэпцыя”. Уважлівыя аглядальнікі падумалі:
вось цікава! Атрымліваецца, ягоны намер – абвяшчаць веру, а не падарожнічаць па ўсяму
свету ў ролі “апостала маралі”. Ці не маглі б вы патлумачыць гэта? Адказ Свяцейшага
Айца Бенедыкта XVI°: Безумоўна. Найперш трэба зазначыць, што я ўвогуле меў для прамовы
дваццаць мінут. А той, хто мае так мала часу для прамовы, не можа адштурхоўвацца ад
зваротнага. Бо спачатку трэба зразумець, чаго мы жадаем на самой справе, так? А хрысціянства,
каталіцтва – гэта не збор забаронаў, але станоўчы выбар. I вельмі важна зноў гэта
ўбачыць, бо такое зразуменне сёння практычна знікла. Ужо так шмат гаварылася аб тым,
чаго не трэба рабіць, што ў рэшце надыйшоў час сказаць: мы можам прапанаваць станоўчую
ідэю аб тым, што мужчына і жанчына створаны адзін для аднаго, што сваеасаблівая шкала
– сэксуальнасць, эрас, агапе – значыць вымярэнне любові, і на гэтым шляху будуецца
перад усім поўны шчасця і блаславенства шлюб, як еднасць любові мужчыны і жанчыны,
а потым і сямья, якая забяспечвае працяг рода, дзе пакаленні жывуць разам і дзе маюць
магчымасць развівацца розныя культуры. Такім чынам, у першую чаргу неабходна падкрэсліць
тое, чаго мы жадаем. А у другую чаргу магчыма таксама пагледзіць, чаму мы не хочам
чагосці. Я, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - думаю трэба мець на ўвазе наступнае:
тое, што мужчына і жанчына створаны адзін для аднаго дзеля працягу чалавечага рода
– гэта не каталіцкая выдумка: гэта вядома любой культуры. Што ж тычыцца аборта, то
ён мае дачыненне не да шёстага, а да пятага прыказання: “Не забівай!” Гэта павінна
быць для нас відавочным, і трэба зноў і зноў паўтараць: чалавечая асоба пачынаецца
ва ўлонні маці і застаецца чалавечай асобай да апошняга подыху. Чалавеку заўсёды належыць
павага, годная чалавека. Гэта лепей зразумеецца пры ўмове, што спачатку была выказана
сцвярджаючая думка.