Патрыярх мараніцкай Царквы Лібану кардынал Наср-Аллах Сфейр выказаў заклапочанасць
сіутацыяй у краіне, асабліва зыходам з яе хрысціянаў.
Патрыярх канстатаваў, што, калі да ўлады ў Лібане прыйдзе рух "Хезбала", зыход хрысціянаў
станецца масавым. Ён выказаў сваю журбу ў сувязі з тым, што многія з хрысціянаў
актыўна супрацоўнічаюць з рухам "Хезбала". Напрацягу 2000 гадоў хрысціяне жылі тут,
спасярод арабскага свету. Зараз становішча рэзка зменьваецца. Крызіс толькі паскорыў
гэты працэс. Прапанаваны прэм'ер-міністрам краіны спадаром Сініёрай план мірнага
ўрэгулявання, які, у прыватнасці, утрымлівае задачу раззброіць шііцкі рух, кардынал
поўняю падтрымлівае. Эмінэнцыя Сфейр падкрэсліў, што зараз галоўнаю пагрозаю Лібану
з'яўляецца Іран, які працягвае пастаўляць ў краіну зброю. "Хезбола",- зазначыў
кардынал Наср-Аллах Сфейр,- не мае права на ўтрыманне арміі. З дапамогаю Ірану гэты
рух пераўтварыўся ў дзяржаву ўнутры дзяржавы (Лібану) . Пасля спынення вайны вайны
мы проста не можам гэтага дапускаць!"