2006-08-18 09:50:17

Кардынал Роже Этчагарай вярнуўся з Лівана.


16 жніўня завершыў сваю місію ў Ліване кардынал Рожэ Этчегарай, спецыяльны пасланец Апостальскай сталіцы ў гэтай краіне. “Цяпер, калі гарматы маўчаць, Ліван можа адчуць, што яго сэрца б’ецца дзеля еднасці Бацькаўшчыны і дзеля міра паміж народамі”. Кардынал Этчегарай запэўніў, што “Папа надае вялікую ўвагу пакутам і матэрыяльным і духоўным патрэбам усіх ліванцаў”. Ён заклікаў працягваць аказанне дапамогі Лівану, сотні тысяч грамадзян якога засталіся без даха над галавой. Кардынал, які пабываў у лагеры для ўцекачоў, падкрэсліў, што “ліванскія хрысціяне і мусульмане гатовы зрабіць усё, каб разам аднавіць іх параненую краіну”.
Маранітскі біскуп Біблоса Бешара Раі паведаміў нашаму карэспандэнту аб літургіі, адцэлебраванай кардыналам Этчегараем у свята Унебаўзяцця Панны Марыі. Ён дадаў, што ліванцы ўспрынялі прысутнасць пасланца Папы, яго словы і яго салідарнасць з імі з вялікай радасцю і падзякай у адносінах да Свяцейшага Айца. Біскуп таксама сказаў, што ўцекачы вяртаюцца ў свае родныя мясціны, хаця многія не знойдуць там уласных дамоў, разбураных пад час узброенага канфлікта. Размова ідзе перад усім аб мусульманах, якія жывуць на поўдні краіны. “Аднак, - зазначыў біскуп, - яны жадаюць жыць на гэтай зямле – яны сведчаць аб тым, што Ліван не жадае паміраць, што ліванцы, мусульмане і хрысціяне, могуць жыць разам у міры і згодзе”. Многія ўцекачы выказваюць падзяку Царкве, гуманітарным арганізацыям і асабіста Бенедыкту XVI° за дапамогу і падтрымку. Па словах маранітскага біскупа, ліванцы зноў паказалі свету, что жыццё чалавека мае непараўнальна большую вартасць, чым зброя.







All the contents on this site are copyrighted ©.