2006-08-14 14:00:55

Папа Пій ХII°меў дачыненне да выратавання гебрэяў ад нацыстаў.


Уплывовая італьянская каталіцкая газета “Аввенірэ” надрукавала на сваіх старонках сенсацыйны артыкул пад назвай “Пій ХII выратаваў плямянніцу-гебрэйку Тальятті”. Больш падрабязна аб гэтым будзе паведамлена ў публікацыі штомесячнага выдання “30 giorni”, які выходзіць пад рэдакцыяй вядомага італьянскага палітыка Джуліо Андреотті. Размова ідзе аб адным дзённіке часоў нацыстскай акупацыі Рыма, які вёўся ў рымскім кляштары сёстраў-аўгустыніанак. Пасля 4 лістапада 1943 года і да самага вызвалення італьянскай сталіцы 6 чэрвеня 1944 года, законніцы хавалі ў сябе группу гебрэяў, сярод якіх была і васьмігадовая Амалія Вітербо - плямянніца вядомага камуністычнага лідэра Пальміро Тальятті па лініі жонкі, Рыте Монтаньяна.
Больш таго, рашенне клаўзоровых законніц часова адмовіцца ад захавання клаўзуры і прыняць да сябе людзей з вонку было прынята па загаду Пія ХII. У згаданым дзённіке запісана наступнае: “Свяцейшы Айцец жадае выратаваць дзяцей, у тым ліку і гебрэйскіх, і загадвае, каб ў кляштарах прыймалі гэтых пераследаваных; таксама і клаўзуровыя законніцы павінны далучыцца да выканання пажадання Папы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.