2006-08-11 08:16:40

У Ліван і Iзраіль накіравалася экуменічная дэлегацыя.


Экуменічная дэлегацыя ў складзе трох рэлігійных лідэраў накіравалася 9 жніўня на карабле з Кіпра ў Бейрут.
З міссіяй міра ў ліванскую сталіцу накіраваўся Прэзідэнт Канфярэнцыі еўрапейскіх Цэркваў пастар Жан-Арнольд де Клермон, каталіцкі арцыбіскуп французскага горада Тур монс. Бернар Обертен, кіраўнік праграмы па барацьбе з расізмам Сусветнай рады Цэркваў Марілія Алвес-Шюллер.
Чакаецца, што прадстаўнікі экуменічнага руху прабудуць у Бейруте два дні, пасля чаго зноў на карабле накіруюцца ў кіпрыётскі горад Ларнака, а адтуль – у Тэль-Авіў і Ерусалім, дзе таксама правядуць два дні.
У Бейруте члены дэлегацыі маюць намер наведаць месцы, якія пацярпелі ад ізраільскіх бамбардаванняў, і памаліцца разам з ліванскімі хрысціянамі. У рамках візіту будуць праведзеныя таксама сустрэчы з мясцовымі рэлігійнымі і палітычнымі дзеячамі.
Пад час знаходжання ў Ерусаліме члены дэлегацыі сустрэнуцца з тымі, хто пацярпеў ад ракетаў “Хезболлы”, мясцовымі хрысціянамі, прадстаўнікамі ўраду Iзраіля і Палестыны.







All the contents on this site are copyrighted ©.