2006-08-11 08:14:25

Iнтерв'ю з кардыналам Бероне, прысвечанае сітуаціі ў Iраку і Ліване.


Сёняшняя сітуацыя ў Iраку паказвае, у якой ступені “прарочымі” былі заявы Свяцейшага Айца Яна Паўла II° і іншых прадстаўнікоў Апостальскай сталіцы супраць пачатку вайны ў гэтай краіне ў 2003 годзе.
З такой заявай выступіў арцыбіскуп Генуі Тарчызіо Бертоне – будучы Дзяржаўны сакратар Ватыкана. У сваім інтерв’ю італьянскаму часопісу “30 giorni” кардынал зазначыў, што хаця ж увод міжнароднага войска ў Iрак быў памылковым, цяпер не меньшай памылкай быў бы іх поўны вывад з краіны.
У сваім інтерв’ю кардынал Бертоне таксама паведаміў, што вельмі ўважліва сочыць за сітуацыяй у Ліване і моліцца аб тым, каб у гэтай краіне спынілася безсэнсоўная вайна.
Будучы Дзяржаўны сакратар Ватыкана, які займе гэту пасаду 15 верасня, зазначыў таксама, што лічыць магчымым навучанне дзяцей з мусульманскіх семьяў асновам іслама ў італьянскіх дзяржаўных школах. Аднак складанасць падобнага адукацыйнага курса заключаецца ў тым, што ўрокі іслама павінны праводзіцца ў духу павагі да канстітуцыйных вартасцяў Iталіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.