2006-08-10 12:35:14

Французская газета "Croix" змесціла на сваіх старонках Iнтерв'ю з а. Дебуа аб сучасных адносінах хрысціянаў з юдэямі і мусульманамі.


Французская кталіцкая газета “Круа” змесціла інтерв’ю з а.Патрыкам Дебуа, кіраўніком нацыянальнай службы па зносінах юдаізмам, кансультантам Папскай камісіі па рэлігійным зносінам з юдаізмам. На думку святара, групы юдэа-хрысціянскага і іслама-хрысціянскага дыялога ў сучасны момант павінны прыкласці ўсе намаганні, каб пазбегнуць вайны, якая мела б жудасныя наступствы для чалавецтва.
Айцец Дебуа гаворыць, што ізраільскі бок не можа дапусціць, каб сотні ракетаў падалі штодзень на яго тэрыторыю. Разам з тым, ён прызнае, што Францыя заўсёды была блізкай Лівану, і таму ёсць нармальным, што абстрэлы мірнага ліванскага насельніцтва глыбока трывожаць сэрцы французаў. Але і ўвесь свет разумее, што неабходна шукаць мірныя шляхі да вырашэння канфлікта.







All the contents on this site are copyrighted ©.