2006-08-10 12:25:51

Зварот Патрыярха Ерусаліма Мішеля Саббаха аб усталяванні міра на Святой зямле.


Латінскі патрыярх Святой зямлі Мішель Саббах патрабуе “пакласці канец ізраільскай акупацыі” палестынскіх земляў і звароту “свабоды і незалежнасці” палестынскаму народу.
Гэта патрабаванне галава католікаў, якія жывуць на Святой зямлі, прапанаваў у якасці ўмовы забяспечэння “апраўданай абароны” і “неабходнай бяспекі” для ізраільцянаў.
У пасланні з нагоды Успенскага посту Патрыярх заявіў, што моліцца “аб усіх баках – палестынцах, ізраільцянах і ліванцах”. Усім ім ён жадае міра і бяспекі.
Тое, што адбываецца ў Газе і на поўдні Лівана, монс. Саббах назваў “проста безчалавечным, незалежна ад таго, якімі бы нагодамі гэта не апраўдывалі б”.
Галава католікаў Святой зямлі заклікаў міжнароднае грамадства “больш эфектыўна ўмешацца, каб пакласці канец” насіллю, якое “нараджае яшчэ большае насілле”.
Патрыярх лічыць, што “насілле не можа і не павінна быць шляхам законнай абароны. Моцы зброі недастаткова, каб бараніць людзей”.
Па меркаванню Мішеля Саббаха, “нерэалістычна і нелагічна” чакаць поўнага спынення насілля з боку палестынцаў, перад тым як пачынаць перагаворы, бо, “пакуль працягваецца націск на іх з боку ізраільцянаў, будзе працягвацца насілле”, - лічыць Латінскі патрыярх Святой зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.